Сяржант
воінскае званне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сяржа́нт[1] — воінскае званне ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і шэрагу іншых краін, па рангу вышэй за малодшага сяржанта і ніжэй за старшага сяржанта.
Сяржант | ||
---|---|---|
| ||
Краіна | СССР, Беларусь, Расія | |
Старэйшае званне | Старшы сяржант | |
Малодшае званне | Малодшы сяржант |
З’явілася ў XV стагоддзі ў французскай, затым у германскай і англійскай арміях[2]. У рускай рэгулярнай арміі існавала ў 1716—1798 гадах[2][1]. У СССР званне ўведзена 2 лістапада 1940 года[2].
Звычайна сяржанты займаюць пасады камандзіраў аддзяленняў, танка, гарматы.
Тэрмін выслугі ў званні сяржант складае дзевяць месяцаў.
Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова «гвардыі».
Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе, які мае ваенна-ўліковую спецыяльнасць юрыдычнага або медыцынскага профілю, дадаюцца адпаведна словы «юстыцыі» або «медыцынскай службы».