Сярэднегерманскі канал
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сярэднегерма́нскі кана́л[1] (ням.: Mittellandkanal) — самы працяглы (даўжынёй 325,7 км) суднаходны канал Германіі.
Сярэднегерманскі канал | |
---|---|
Сярэднегерманскі канал перасякае раку Везер | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 325,7 км |
Вадацёк | |
Уваход | |
· Каардынаты | 52°16′37″ пн. ш. 7°36′18″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Карта Сярэднегерманскага канала | |
Краіна | Германія |
Сярэднегерманскі канал на Вікісховішчы |
Канал адкрыты ў 1938 годзе[1][2]. Ён злучае Рэйн праз канал Рэйн-Хернэ і канал Дортмунд-Эмс з рэкамі Эмс, Везер, Эльба і далей праз брадэнбургскія рэкі і азёры з Одэрам. Па акведуку перасякае раку Везер. У еўрапейскіх маштабах ён — цэнтральная суднаходная сувязь Заходняй з Усходняй Еўропай. Канал вядомы і пад назвай канал Везэр-Эмс і канал Везэр-Эльба. Мае адгалінаванні на Оснабрук, Місбург, Ліндэн, Гільдэсгайм, Зальцгітэр. Найменшая глыбіня канала 3 м. Канал мае 3 шлюзы, суднападымальнікі і прапускае судны грузапад’ёмнасцю да 1000 тон. У 1976 годзе пабудаваны Эльбскі абвадны канал (канал Поўнач—Подзень) ад горада Вольфсбург да нізоўяў ракі Эльба і ўзбярэжжа Паўночнага мора (горад Любек)[1].
Галоўныя парты на канале: Оснабрук, Гановер, Гільдэсгайм, Браўншвайг, Берлін.