Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка (укр.: Тарас Григорович Шевченко; 9 сакавіка 1814, в. Мо́рынцы, цяпер Звянігародскі раён, Чаркаскай вобласці, Украіна — 10 сакавіка 1861, Санкт-Пецярбург); — украінскі пісьменнік, мастак, грамадскі дзеяч; заснавальнік новай украінскай літаратуры і нацыянальнай літаратурнай мовы.
Тарас Шаўчэнка | |
---|---|
укр.: Тарас Григорович Шевченко | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | руск.: Тарас Григорьев сын Шевченко[1] |
Псеўданімы | Т. Ш.[2], К. Дармограй[2] і Кобзарь Дармограй[2] |
Дата нараджэння | 9 сакавіка 1814(1814-03-09)[3][4][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 сакавіка 1861(1861-03-10)[4][3][…] (47 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Расійская імперыя |
Бацька | Hryhoriy Ivanovych Shevchenko[d] |
Маці | Кацярына Якімаўна Бойка[d] |
Альма-матар | |
Месца працы |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Гады творчасці | 1826–1861 |
Кірунак | рамантызм |
Мова твораў | украінская, руская |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Літаратурная спадчына Шаўчэнкі, цэнтральную ролю ў якой іграе паэзія, у прыватнасці зборнік «Кабзар», лічыцца асновай сучаснай украінскай літаратуры і шмат у чым літаратурнай украінскай мовы. Аб’яднаў у сваіх паэтычных творах жывую гутарковую мову са сродкамі мовы кніжнай, узнёс украінскую літаратурную мову на новы, якасна вышэйшы ўзровень. Шырока карыстаючыся лексікаю розных галін навукі і мастацтва, Шаўчэнка фактычна заклаў падмурак тэрміналагізацыі ўкраінскай лексікі.