Таталітарызм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Таталітары́зм (усеўладдзе; лац.: totus — увесь) — дзяржаўны лад, пры якім пануючыя вярхі цалкам падпарадкуюць жыццё грамадства сваёй уладзе. Асноўныя рысы: манапалізаванне ўлады адной палітычнай партыяй і безумоўная ўлада яе правадыра, усеахопнае кіраванне дзяржавы ўсімі галінамі грамадскага жыцця, апора ўрада на ніжэйшыя (англ.) (бел. і безмаёмныя слаі насельніцтва, шырокае выкарыстанне гвалту і запалохвання ў якасці сродкаў захавання і ўмацавання ўсеўладнага ўрада, ваенізаванне гаспадаркі і грамадскага жыцця, адхіленне большасці насельніцтва ад удзелу ва ўтварэнні і дзейнасці дзяржаўных і грамадзянскіх устаноў, забарона дзейнасці скіраваных на народаўладдзе ўстаноў і здушэнне супраціву, панаванне агульнай для ўсіх утапічнай ідэалогіі з абгрунтаваннем патрэбы ва ўсеўладным урадзе нібыта ў якасці сродку перабудовы грамадства дзеля ўсеагульнага дабра і лепшай будучыні.
Таталітарызм | |
---|---|
Процілегла | anti-totalitarianism[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вытокі панятку ў вучэнні пра цэласнасць у нямецкай філасофіі (англ.) (бел. XIX стагоддзя. Крытыкі фашысцкага ўраду Італіі Джавані Амендола (англ.) (бел. і П'ера Габеці (англ.) (бел. надалі тэрміну ў 1920-я гады грамадзянскую накіраванасць. Тэарэтыкі фашызму Джавані Джэнтыле (англ.) (бел. і Альфрэда Рока (англ.) (бел. (Італія), Эрнст Юнгер і Карл Шміт (англ.) (бел. (Германія) выкарыстоўвалі паняцце для абгрунтавання патрэбы ў фашысцкім усеўладным урадзе, усеўладнай дыктатуры, усеўладнай дзяржаве, усеахопнай волі да ўлады (англ.) (бел. і ўсеахопным мабілізаванні. У 1930—1940-я гады прадстаўнікі франкфурцкай школы (англ.) (бел. распрацоўвалі аглядна-крытычнае тлумачэнне панятку ў якасці грамадскай прылады захавання ўлады ў руках правадыра, усеахопнага панавання ваеннага ўрада і здушэння супраціву, шырокага запалохвання і поўнага бяспраўя асобы (Тэадор Адорна, Герберт Маркузэ і Эрых Фром). У 1950—1980-я гады аналітычны паняцце выкарыстоўваўся для асуджэння камуністычнага дзяржаўнага ладу (Ганна Арэнт (англ.) (бел., Збігнеў Бжазінскі і Мілаван Джылас (англ.) (бел.)[1].