Туркана
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Туркана (значэнні).
Турка́на (саманазва Niturkana) — народ з групы нілотаў у Кеніі і Эфіопіі. Колькасць – 1068 тысяч чалавек[1]. Належыць да эфіопскай пераходнай расы. Размаўляюць на мове туркана.
Хуткія факты Агульная колькасць, Рэгіёны пражывання ...
Туркана (Niturkana) | |
Агульная колькасць | 1068 тыс. (2012 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Усходняя Афрыка: |
Мова | туркана |
Рэлігія | анімізм, татэмізм, культ продкаў, хрысціянства, іслам |
Блізкія этнічныя групы | самбуру, масаі |
Закрыць
Асноўны занятак – качавая жывёлагадоўля. Жытло робяць з сухога гною.
Сацыяльная арганізацыя – родаплемянныя групы, на чале якіх стаяць правадыры. Характэрныя мужчынскія ўзроставыя групы.
Пашыраныя шматлікія ўпрыгожанні, дзіўныя прычоскі, расфарбоўка цела вохрай. Традыцыйны напой – свежая кроў хатняй жывёлы.