Тэя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэя, Фея (грэч. Θεία) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі [5] тытаніда, старэйшая дачка Урана і Геі [6], сястра і жонка Гіперыёна, маці Геліяса (Сонца), Эас (ранішняга світанку) і Селены (месяца) [7]. Паводле Ксенагора, нарадзіла ад Акіяна керкопаў Кандула і Атланта [8].