Ударная ўстаноўка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Запыт «Барабаны» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.
Ударная ўстаноўка (барабанная ўстаноўка, драмз ад англ.: drums[1]) — набор барабанаў, талерак і іншых ударных інструментаў, прыстасаваны для зручнай ігры музыканта-барабаншчыка. Звычайна выкарыстоўваецца ў джазе, року і поп-музыцы.
Хуткія факты
Барабанная ўстаноўка |
1. Талеркі | 2. Падлогавы том-том | 3. Том-том |
Іншае |
Райд | Чайна | Сплэш | Сіззл |
Выявы на вікісховішчы |
Закрыць
Па асобных інструментах устаноўкі іграюць барабаннымі палачкамі, рознымі шчоткамі і выбівачкамі. Для гульні на хай-хэце і бас-барабане выкарыстоўваюцца педалі, таму барабаншчык іграе седзячы на спецыяльным крэсле ці зэдліку.
Розныя жанры музыкі дыктуюць стылістычна адпаведны склад інструментаў у барабаннай устаноўцы.