Узбекская мова
мова / From Wikipedia, the free encyclopedia
Узбекская мова (O‘zbek tili, Ўзбек тили) — цюркская мова, афіцыйная мова Узбекістана. У свеце налічваецца каля 18 мільёнаў носьбітаў узбекскай мовы, большасць ва Узбекістане.
Узбекская мова | |
---|---|
Саманазва | O‘zbek tili, ئۇزبېك تیلى, Ўзбек тили (/ozbek/) |
Краіны | Узбекістан, Кыргызстан, Афганістан, Казахстан, Туркменістан, Таджыкістан, Расія, Турцыя, Кітай і інш. |
Афіцыйны статус | Афганістан[1] |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Інстытут мовы і літаратуры імя Алішэра Наваі |
Агульная колькасць носьбітаў | |
Рэйтынг | 28 |
Статус | у бяспецы[d][11] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | лацінка, кірыліца, арабскае пісьмо (гл. Узбекскае пісьмо) |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | узб 710 |
ISO 639-1 | uz |
ISO 639-2 | uzb |
ISO 639-3 | uzb, uzn, uzs |
WALS | uzb |
Ethnologue | uzb |
ABS ASCL | 4306 |
IETF | uz |
Glottolog | uzbe1247 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Распаўсюджана ў асноўным ва Узбекістане (дзяржаўная мова краіны), часткова ў іншых сярэднеазіяцкіх дзяржавах былога СССР, у Афганістане (паводле новае канстытуцыі адна з трох дзяржаўных моў краіны, разам з пушту і дары) і Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне КНР. У СССР, паводле перапісу 1989 года, было каля 16,7 млн узбекаў (трэці па колькасці этнас СССР пасля рускіх і ўкраінцаў), з якіх каля 16,4 млн назвалі ўзбекскую роднай мовай; у Афганістане ўзбекаў каля 1,2 млн; з улікам хуткага росту ўзбекскага насельніцтва сучасныя лічбы вышэйшыя; узбекская — адна з самых буйных цюркскіх моў побач з турэцкай і азербайджанскай.