Узвышша (літаратурнае аб’яднанне)
Літаратурнае аб'яднанне Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Узвышша» (Беларускае літаратурна-мастацкае згуртаванне «Узвышша») — аб'яднанне беларускіх пісьменнікаў, якое існавала з 26.5.1926 па снежань 1931. Было заснаванае групай былых сяброў літаб'яднання «Маладняк» (гл.далей: гісторыя, праграма).
Хуткія факты «Узвышша», Адміністрацыйны цэнтр ...
«Узвышша» | |
---|---|
| |
Адміністрацыйны цэнтр | Менск |
Юрыдычны статус | Грамадскае аб’яднанне |
Мэта | Стварэнне школы літаратурнага мастацтва |
Тып арганізацыі | Літаратурнае |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларуская ССР |
Кіраўнікі | |
Старшыня | Кузьма Чорны |
Скарбнік | Кандрат Крапіва |
Сакратар | Адам Бабарэка |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 26 мая 1926 |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | снежань 1931 |
Асноўныя асобы | Уладзімір Дубоўка, Язэп Пушча |
Даччыныя арганізацыі | Часопіс «Узвышша» |
Папярэднік | «Маладняк» |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Члены аб'яднання: К. Чорны (старшыня), К. Крапіва (намеснік старшыні), А. Бабарэка (сакратар), З. Бядуля, П. Глебка, С. Дарожны, У. Дубоўка, М. Лужанін, Я. Пушча, В. Шашалевіч, Т. Кляшторны, Ф. Купцэвіч, Л. Калюга, А. Мрый (А. Шашалевіч), К. Кундзіш (К. М. Якаўчык), А. Адамовіч, Ю. Віцьбіч[1]. Аб'яднанне выдавала літаратурны часопіс «Узвышша» (1927—1930), зборнікі творчасці сваіх сяброў.