Украінская дзяржава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Украі́нская дзяржа́ва (укр.: Українська Держава) — перыяд у новай гісторыі сучаснай Украіны ў часы паслярэвалюцыйнай эпохі былой Расійскай імперыі, падчас якога на тэрыторыі большай часткі Украіны быў зацверджаны антысацыялістычны ўрад (таксама вядомы як Гетманат), што існаваў з 29 красавіка[1] да снежня 1918 года[2]. Рэжым Гетманату замяніў сабою прасацыялістычны ўрад Цэнтральнага Савета Украінскай Народнай Рэспублікі, які быў разагнаны 28 красавіка 1918 года. На чале новага ўрада стаў гетман Павел Скарападскі, пры якім украінскі ўрад пераўтварыўся ў часовую дыктатуру, якая, у прыватнасці, забараніла ўсе прасацыялістычныя палітычныя рухі з мэтай стварэння антыбальшавіцкага фронту.
Гістарычная дзяржава | |||||
Украінская дзяржава | |||||
---|---|---|---|---|---|
укр.: Українська Держава | |||||
|
|||||
Гімн: Гімн Украіны | |||||
29 красавіка 1918 — 14 снежня 1918
|
|||||
Сталіца | Кіеў | ||||
Мова(ы) | украінская | ||||
Афіцыйная мова | украінская мова | ||||
Рэлігія | праваслаўе | ||||
Грашовая адзінка | Карбованец | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Форма кіравання | Дыктатура | ||||
Гетман | |||||
• | Павел Скарападскі | ||||
Гісторыя | |||||
• 29 красавіка 1918 14 снежня 1918 {{{Год1}}} |
— зацверджаная — скасаваная |
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У снежні 1918 года ўрад Скарападскага быў зрынуты, у выніку чаго ў выглядзе г.зв. Дырэкторыі ва Украіне аднавіўся ўрад Украінскай Народнай Рэспублікі[2][3].
Стварэнне рэжыму Украінскай дзяржавы прывяло да аб’яднання большай часткі Украіны пад эгідай адной формы дзяржаўнасці з роспускам прасавецкіх квазідзяржаўных утварэнняў, такіх як Адэская Савецкая Рэспубліка, Данецка-Крывароская Савецкая Рэспубліка і г. д. Больш жорсткая знешняя палітыка і ваенная падтрымка з боку Цэнтральных дзяржаў прывялі да вызначанай стабілізацыі жыцця ўнутры краіны[1][3].