ФК Барусія Мёнхенгладбах
нямецкі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Бару́сія» (ням.: Borussia) — нямецкі футбольны клуб з горада Мёнхенгладбах. Заснаваны ў 1900 годзе. 5-разовы чэмпіён Германіі і трохразовы ўладальнік Кубка Германіі. Двухразовы ўладальнік Кубка УЕФА (1975, 1979). Барусія з’яўляецца адным з самых тытулаваных, вядомых і найбольш актыўна падтрымліваючых заўзятарамі клубаў Германіі. Клуб налічвае звыш за 37 тысяч членаў і з’яўляецца шостым па велічыні зарэгістраваным спартыўным аб’яднаннем у Германіі. Колеры клуба — зялёны, чорны і белы, а афіцыйны сімвал ёсць жарабя Юнтэр (ням.: Jünter).
Барусія Мёнхенгладбах | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Borussia VfL 1900 Mönchengladbach e.V. | |||
Заснаваны | 1 жніўня 1900 | |||
Горад | Мёнхенгладбах, Германія | |||
Стадыён |
Барусія-Парк Умяшчальнасць: 54 057 |
|||
Прэзідэнт | Рольф Кёнігс[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Бундэсліга | |||
2022/23 | 10 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
Поўная назва клубу — «Borussia Verein für Leibesübungen 1900 eV». Слова «Барусія» ёсць лацінізаваны варянт слова «Прусія», папулярная назва для нямецкіх спартыўных клубаў. «Verein für Leibesübungen» азначае даслоўна «спартыўнае таварыства для цялесных практыкаванняў» і акрамя футбола ў клубу маюцца таксама секцыі па гандболе і настольным тэнісе.