Фіна-ўгорскія мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фі́на-ўгорскія мовы — група роднасных моў у складзе ўральскай моўнай сям'і, якія традыцыйна з'яўляюцца нацыянальнымі мовамі фіна-ўгорскіх народаў.
Хуткія факты Фіна-ўгорская, Таксон ...
Фіна-ўгорская | |
---|---|
Таксон | галіна |
Арэал | Венгрыя, Нарвегія, Расія, Фінляндыя, Швецыя, Эстонія і інш. |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Уральская сям'я | |
Склад | |
угорская падгаліна, фіна-пермская падгаліна | |
Коды моўнай групы | |
ДАСТ 7.75–97 | фиу 742 |
ISO 639-2 | fiu |
ISO 639-5 | fiu |
Закрыць
Фіна-ўгорскія разам з самадыйскімі мовамі (састарэлая назва — самае́дскія, пераклад з састарэлага рускамоўнага тэрміну «самоѣдскіе языки») складаюць уральскую моўную сям'ю, якая ў сваю чаргу ўваходзіць у гіпатэтычную надсям'ю настратычных моў, праз якую фіна-ўгорскія мовы меркавана могуць быць звязанымі з індаеўрапейскімі мовамі. Тэрмін «фіна-ўгорскія мовы» часам можа ўжывацца як сінонім тэрміну «ўральскія мовы»[2].