Хросны бацька (фільм)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Хросны бацька» (англ.: The Godfather) — гангстарская драма рэжысёра Фрэнсіса Форда Копалы. Экранізацыя аднайменнага рамана Марыа П’юза, выдадзенага ў 1969 годзе. Слоган: «Прапанова, ад якой немагчыма адмовіцца». Лічыцца найлепшым гангстарскім фільмам на думку Амерыканскага інстытута кінамастацтва і адным з найлепшых фільмаў у гісторыі кінематографа[7]. Стабільна ўваходзіць у першую пяцёрку 250 найлепшых фільмаў па версіі аўтарытэтнага вэб-сайта IMDB.
Фільм атрымаў тры прэміі «Оскар»: найлепшы фільм, найлепшы адаптаваны сцэнарый, найлепшая мужчынская роля (Марлан Бранда) — і яшчэ 19 розных узнагарод і 17 намінацый. Таксама займае трэці радок у спісе найлепшых фільмаў за ўсю гісторыю амерыканскага кінематографа, «100 гадоў… 100 фільмаў (10-я юбілейная рэдакцыя)» (англ.: AFI’s 100 Years… 100 Movies (10th Anniversary Edition)), які штогод выдаецца Амерыканскім інстытутам кінамастацтва, саступаючы толькі кінастужцы «Грамадзянін Кейн»[8].
Здымкі фільма праходзілі на працягу чатырох месяцаў у сярэдзіне 1971 года. Прэм’ера адбылася ў сакавіку 1972 года (11[9] ці 15[2][10] сакавіка). Пры невялікім бюджэце ў 6 мільёнаў долараў, фільм сабраў у пракаце 268,5 мільёнаў.