Цар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цар (ад лац.: Cæsar, па-старажытнагрэчаску: Καῖσαρ): адзін з тытулаў манархаў у ўсходнеславянскай і паўднёваславянскай традыцыі; тытул быў роўным імператарскаму тытулу, або абвяшчаўся роўным таму (гл. гісторыя).[1]
Этымалагічна слова «цар» (усходнесл. царь; англ. tsar, czar) выводзіцца са слова «цэсар» (усходнесл. цҍсарь), якое, у сваю чаргу, было выведзена з імені Цэзара, першага рымскага імператара (пар. ням. Kaiser імператар). Сэнсава словы «цар» і «цэсар» з'яўляліся перакладам грэч. тытулу «васілеўс» (імператар)
Тытулы «цар» і «імператар» фактычна ўзыходзяць да той самай крыніцы і азначаюць той самы гісторыка-культурны аб'ект, але на розных мовах.[2]