Цэнтральны выканаўчы камітэт СССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цэнтра́льны выкана́ўчы камітэ́т СССР (ЦВК СССР) — вышэйшы орган дзяржаўнай улады СССР у 1922—1938 гадах, які выбіраўся Усесаюзнымі з’ездамі Саветаў і перыядычна (а на практыцы — эпізадычна) збіраўся на сесіі ў прамежках паміж Усесаюзнымі з’ездамі Саветаў.
Цэнтральны выканаўчы камітэт СССР | |
---|---|
скарочана — ЦВК СССР | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | СССР |
Юрысдыкцыя | СССР |
Дата стварэння | 1922 |
Дата скасавання | 1938 |
Заменена на | Вярхоўны Савет СССР |
Штаб-кватэра | СССР, Масква, Крэмль |
Падведамныя органы |
СНК СССР Вярхоўны суд СССР |
ЦВК СССР выбіраў Прэзідыум, які з’яўляўся вышэйшым органам улады СССР у перыяды паміж сесіямі, а таксама чатырох старшыняў ЦВК па ліку саюзных рэспублік. Чарговыя сесіі ЦВК СССР павінны былі склікацца тры разы ў год, а надзвычайныя — па пастанове Прэзідыума ЦВК СССР, па патрабаванні СНК СССР або ЦВК саюзнай рэспублікі. На практыцы за перыяд з 1922 па 1937 гады ўсяго адбылося 8 з’ездаў Саветаў і 24 сесіі ЦВК працягласцю ад 1 да 12 дней. Большасць сесій ЦВК СССР праходзілі ў Маскве, па адной — у Ленінградзе і Тыфлісе[1]. Функцыянаваў да 1938 года.
ЦВК СССР фармаваў Савет народных камісараў СССР, Вярхоўны суд СССР. Быў падсправаздачны Усесаюзнаму з’езду Саветаў.