Ціт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ціт — Ціт Флавій Веспасіян (39—81), імператар рымскі (79—81).
Ціт Флавій Веспасіян | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
TITUS FLAVIUS VESPASIANUS | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ціт Флавій Веспасіян | ||||||
Пераемнік | Ціт Флавій Даміцыян | ||||||
Нараджэнне |
30 снежня 39(0039-12-30) Рым |
||||||
Смерць |
13 верасня 81(0081-09-13) (41 год) Рым |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Флавіі | ||||||
Бацька | Ціт Флавій Веспасіян | ||||||
Маці | Флавія Даміцыла | ||||||
Жонка |
1) Арэцыла Тэртула ( — ) 2) Марцыя Фурніла ( — ) |
||||||
Дзеці | дачка Флавія Юлія | ||||||
Веравызнанне | старажытнарымская рэлігія | ||||||
Дзейнасць | палітык, ваенны | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын Веспасіяна і Флавіі Даміцылы, атрымаў выхаванне пры двары Клаўдзія і быў сябрам Нерона. Насупор гэтаму, не стаў на троне «другім Неронам», а выдзяляўся адукаванасцю, дабрынёю і шчодрасцю[1].
Яго ваенная кар'ера пачалася ў Германіі і Брытаніі, дзе ён вылучыўся, займаючы пасаду ваеннага трыбунала. Калі імператар Нерон накіраваў яго бацьку ва ўзбунтаваную Іўдзею, Ціт паехаў туды разам з бацькам, атрымаў у камандаванне легіён і дапамог свайму бацьку пракласці шлях да дзяржаўнай улады. У 69 стаў галоўнакамандуючым рымскага войска ў Палесціне ў час вайны з іудзеямі. У 70 Ціт захапіў Іерусалім і разбурыў яго, праявіўшы пры гэтым выключную жорсткасць. За час знаходжання ў Палесціне ажаніўся з прыгажуняй Беранікай, дачкой Ірада Агрыпы, і сястрой Ірада Агрыпы II, іўдзейскіх цароў, але з-за палітычных меркаванняў расстаўся з ёю, калі заняў трон[2]. Вяртаннем Ціта ў Рым з пышным трыумфам было адсвяткавана ўціхаміранне Іўдзеі. У 73 г. Ціт стаў сакіраўніком свайго бацькі і ад яго імя вёў барацьбу з арыстакратычнай сенатарскай апазіцыяй. Зай-маў пасаду прэфекта (начальніка) гвардыі. Бязлітаснае знішчэнне асоб, якія выклікалі ў яго падазрэнне, яшчэ пры жыцці бацькі рабілі яго імя ненавісным у Рыме. У мэтах прымірэння з падданымі Ціт, стаўшы імператарам, пачаў кіраваць імперыяй сумесна з сенатам, сурова караў даносчыкаў, схіляў да сябе народ раскошнымі пабудовамі і гульнямі.
Праўленне Ціта было азмрочана вывяржэннем Везувія (79) і гібеллю гарадоў Пампеі і Геркуланум, пажарам Рыма і эпідэміяй. У 80 Ціт асвяціў новы амфітэатр Калізей, будаваць які пачаў яшчэ яго бацька і новыя тэрмы, што атрымалі яго імя. Па яго смерці была збудавана арка Ціта, на якой быў выяўлены трыумф пасля перамогі ў Іўдзейскай вайне і здабыча з Іерусалімскага храму.