Човен
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чо́вен (праслав. *čьlnъ — пень) — вёславая, радзей — са здымнай мачтай лодка, выдзяўбаная з адзінага камля дрэва. Звычайна не мае кіля.
Запыт «Буса» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.
Чоўнам у больш шырокім сэнсе таксама можа называцца любая невялікія лодка.
На тэрыторыі Верасніцкага і Азяранскага сельскіх саветаў Жыткавіцкага раёна сустракаецца дыялектызм «буса», які літаральна азначае дзяўбаную лодку[1].
Найстарэйшы (8200—7600 гады да н.э.), на цяперашні час, човен знойдзены ў Песэ (Нідэрланды).