Щ
літара кірыліцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Щ, щ (назва: ща) — літара шэрагу славянскіх кірылічных алфавітаў: 27-я ў рускім (літаратурным вымаўленнем лічыцца доўгае мяккае [ш’ш’][крыніца?], але сустракаюцца таксама кароткае мяккае [ш’], дыялектнае[крыніца?] [шш] і састарэлае[крыніца?] [ш’чʼ][1]), 26-я ў балгарскім (вымаўляецца як [шт]) і 30-я ў украінскім (вымаўляецца як цвёрдае [шч]); выкарыстоўваецца таксама ў пісьменнасцях некаторых неславянскіх народаў. З сербскага алфавіта скасавана рэформай Вука Караджыча (заменена звычайна на «ћ» ці «шћ», адпаведна вымаўленню); у македонскім алфавіце адсутнічае з самага яго стварэння ў 1944 годзе. У беларускім алфавіце адсутнічае, замест Щ выкарыстоўваецца спалучэнне «шч». Выключэнне з алфавіта беларускіх выданняў літары щ адбылося толькі ў канцы першага дзесяцігоддзя XX ст. ў сувязі з замацаваннем графічнага спосабу перадачы на пісьме асаблівага характару спалучэння гукаў беларускай мовы [шч] у адпаведнасці з афрыкатай рускай мовы[2][3].
Кірылічны алфавіт | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Кірыліца | |||||||
А | Б | В | Г | Ґ | Д | Ђ | |
Ѓ | Е | (Ѐ) | Ё | Є | Ж | З | |
Ѕ | И | (Ѝ) | І | Ї | Й | Ј | |
К | Л | Љ | М | Н | Њ | О | |
П | Р | С | Т | Ћ | Ќ | У | |
Ў | Ф | Х | Ц | Ч | Џ | Ш | |
Щ | Ъ | Ы | Ь | Э | Ю | Я | |
Гістарычныя літары | |||||||
(Ҁ) | (Ѹ) | Ѡ | (Ѿ) | (Ѻ) | Ѣ | Ꙗ | |
Ѥ | Ꙉ | ІѢ | Ѧ | Ѫ | Ѩ | Ѭ | |
Ѯ | Ѱ | Ѳ | Ѵ | (Ѷ) | Ын | Ꚉ | |
Літары неславянскіх моў | |||||||
Ӑ | Ӓ | Ә | Ӛ | Ӕ | Ғ | Ӷ | |
Ҕ | Ӗ | Ҽ | Ҿ | Ӂ | Җ | Ӝ | |
Ҙ | Ӟ | Ӡ | Ӥ | Ӣ | Ӏ | Ҋ | |
Қ | Ҟ | Ҡ | Ӄ | Ҝ | Ԟ | Ӆ | |
Ӎ | Ҥ | Ң | Ӊ | Ӈ | Ӧ | Ө | |
Ӫ | Ҩ | Ҧ | Ҏ | Ҫ | Ҭ | Ӳ | |
Ӱ | Ӯ | Ү | Ұ | Ҳ | Һ | Ҵ | |
Ӵ | Ҷ | Ӌ | Ҹ | Ӹ | Ҍ | Ӭ | |
Заўвага. Знакі у дужках не маюць статусу (самастойных) літар. |
У кірыліцы звычайна лічыцца 25-й па парадку (калі гаворка ідзе пра стараславянскую азбуку, дзе Щ прынята ставіць перад Ц) ці 28-й (у царкоўнаславянскай азбуцы, дзе, як і ў рускай, стаіць пасля Ш), выглядае як і лікавага значэння не мае; у глаголіцы па ліку 26-я, выглядае як і мае лікавае значэнне 800. У стараславянскай чытаецца як [ш’т’], таму што літара паводле паходжання запісвае балгарскі рэфлекс праславянскага спалучэння *tj (наогул, стараславянскія напісанні праз щ і шт лічацца раўнапраўнымі і ўзаемазамяняльнымі), у царкоўнаславянскай — па-рознаму, у залежнасці ад вымаўлення мясцовага насельніцтва.