Антарктыда
кантынэнт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Антарктыда (ад грэцкага: ἀνταρκτικός, што значыць «адваротны Арктыцы») — кантынэнт вакол паўднёвага полюсу Зямлі. Гэта самае халоднае месца на Зямлі і амаль поўнасьцю пакрытае ільдом, таксама гэта найвялікшая ў сьвеце пустыня. Плошча Антарктыды складае 13 200 000 км² і на гэтую тэрыторыю прэтэндуюць Аргентына, Аўстралія, Вялікабрытанія, Нарвэгія, Новая Зэляндыя, Францыя і Чылі.
Берагі Антарктыды (больш за 30 тыс. км) парэзаныя слаба. Пераважаюць ледавіковыя абрывы вышынёй 20—100 м. Абмываецца Паўднёвым акіянам (моры Ўэдэла, Лазарава, Рысэр-Лярсэна, Касманаўтаў, Садружнасьці, Дэйвіса, Моўсана, Дзюрвіля, Роса, Амундсэна, Бэлінсгаўзена). У напрамку да Паўднёвай Амэрыкі цягнецца вузкая Антарктычная паўвыспа. У моры Роса ўзвышаецца дзейны вулькан Эрэбус (3794 м).