Аргентына
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспу́бліка Аргенты́на, Аргенты́на, Арґенты́на (па-гішпанску: Republika Argentina, Es-Argentina.ogg (зьвесткі)) — краіна ў Паўднёвай Амэрыцы. На поўначы мяжуе з Парагваем і Балівіяй на паўночным ўсходзе — з Бразыліяй і Уругваем, на захадзе — з Чылі. З поўдня краіна амываецца пралівам Дрэйка. Аргентына прэтэндуе на Фолклэндзкія астравы, а таксама на частку Арктыкі. Мацерыковая плошчай краіны складае 2,78 млн км². Такім чынам, Аргентына зьяўляецца восьмай паводле велічыні краінай у сьвеце, чацьвёртай у Паўночнай і Паўднёвай Амэрыцы, і найбуйнейшай гашпанамоўнай краінай сьвету. Дзяржава падзяляецца на дваццаць тры правінцыі і аўтаномны горад Буэнас-Айрэс, які мае адмысловы статус як фэдэральная сталіца. Усе правінцыі і сталіца маюць свае ўласныя канстытуцыі, якія, аднак, базуюцца на агульнай аргентынскай канстытуцыі. Назва паходзіць ад лацінскага «срэбра» (лац. argentum) — гэтым мэталам індзейцы ўзнагародзілі тых, хто застаўся жывым пасьля караблекрушэньня з экспэдыцыі Хуана Дыяса дэ Соліса.
Аргентына República Argentina | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: En Unión y Libertad | |||||
Дзяржаўны гімн: «Himno Nacional Argentina» | |||||
Афіцыйная мова | Гішпанская | ||||
Сталіца | Буэнас-Айрэс | ||||
Найбуйнейшы горад | Буэнас-Айрэс | ||||
Форма кіраваньня | Рэспубліка Маўрысіё Макры Габрыеля Мікецьці | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
8-е месца ў сьвеце 2 780 403 км² 1,1% | ||||
Насельніцтва • агульнае (2015) • шчыльнасьць |
32-е месца ў сьвеце 43 417 000 14,4/км² | ||||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
31-е месца ў сьвеце $338,7 млрд $8522 | ||||
Валюта | Аргентынскі пэса (ARS) | ||||
Часавы пас • улетку |
ART (UTC-3) ARST (UTC-3) | ||||
Незалежнасьць ад Гішпаніі |
9 ліпеня 1816 | ||||
Аўтамабільны знак | RA | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .ar | ||||
Тэлефонны код | +54 | ||||
Раньняя зафіксаваная прысутнасьць чалавека на тэрыторыі сучаснай Аргентыны ўзыходзіць да часу палеаліту. У XVI стагодзьдзі пачалася гішпанская калянізацыя рэгіёну. Аргентына паўстала як правапераемніца віцэ-каралеўства Рыё-дэ-ля-Плята, гішпанскага намесніцтва заснаванага ў 1776 годзе. Вайна за незалежнасьць у 1810—1818 гадох працягнулася шэрагам грамадзянскіх войнаў, пакуль у 1861 годзе не была створана краіна зарганізаваная ў якасьці фэдэрацыі правінцыяў і Буэнас-Айрэсу, які стаў сталіцай новай краіны. Наступныя гады вызначаліся адносным мірам і стабільнасьцю, за часам якіх Аргентына зьведала некалькі хваляў пераважна эўрапейскай іміграцыі, што радыкальна зьмяніла культурнае і дэмаграфічнае становішча ў краіне. Амаль беспрэцэдэнтны рост дабрабыту прывёў да таго, што Аргентына сталася сёмай самай заможнай нацыяй у сьвеце на пачатку XX стагодзьдзя.
Пасьля Вялікай дэпрэсіі 1930-х гадох Аргентына ўвайшла ў пэрыяд палітычнай нестабільнасьці і эканамічнага спаду, які штурхнуў яе назад у сваім разьвіцьці[1], хоць яна і заставала пэўны час ў групе заможных краінаў. Пасьля сьмерці прэзыдэнта Хуана Пэрона ў 1974 годзе ягоная жонка Ісабэль Мартынэс дэ Пэрон заняла пасаду прэзыдэнта. Яна была зрынутая ў 1976 годзе ў выніку перавароту пры падтрымцы ЗША, і ў краіне ўсталявалася вайсковая дыктатура. Вайсковы ўрад пачаў перасьлед і практыкаваў забойства шматлікіх палітычных апанэнтаў, пераважна левых у рамках гэтак празванай бруднай вайны, пэрыяду дзяржаўнага тэрарызму, які працягваўся ажно да абраньня Рауля Альфансына на пасаду прэзыдэнта ў 1983 годзе. Некалькі лідэраў хунты былі пасьля асуджаная за свае злачынствы і прысуджаныя да пазбаўленьня волі.
Аргентына захоўвае свой гістарычны статус бачнай рэгіянальнай краіны ў Лацінскай Амэрыцы. Эканоміка гэтае дзяржавы зьяўляецца другой паводле велічыні эканомікай Паўднёвай Амэрыцы і трэцяй паводле велічыні ў Лацінскай Амэрыцы. Аргентына ёсьць чальцом G-15 і G-20, а таксама зьяўляецца адной з заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, Сусьветнага банку, Сусьветнай гандлёвай арганізацыі, Мэркасур, Зьвязу паўднёваамэрыканскіх нацыяў, Супольнасьці дзяржаваў Лацінскай Амэрыкі і Карыбскага басэйну і Арганізацыі Ібэра-амэрыканскіх дзяржаваў. Паводле індэксу разьвіцьця чалавечага патэнцыялу Аргентына займае другое месца ў Лацінскай Амэрыцы з рэйтынгам «вельмі высокі»[2]. Праз сваю стабільнасьць, памер рынку і рост сэктару высокіх тэхналёгіяў[3], Аргентына клясыфікуецца як эканоміка з высокім узроўнем прыбытку ў 2019 фінансавым годзе[4].