Бяроза (горад)
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бяроза (да 1945 году — Бяроза Карту́ская) — места ў Беларусі, на рацэ Ясельдзе. Адміністрацыйны цэнтар Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 29 441 чалавек[1]. Знаходзіцца за 102 км на паўночны ўсход ад Берасьця, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картуская (лінія Берасьце — Баранавічы); на аўтамабільнай дарозе Кобрынь — Баранавічы.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Бяроза.
Бяроза лац. Biaroza | |||||
Адноўленая брама і руіны кляштару картузаў | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1477 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
Раён: | Бярозаўскі | ||||
Плошча: | 43,3 км² | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 29 441 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 679,93 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1643 | ||||
Паштовы індэкс: | 225210 | ||||
СААТА: | 1208501000 | ||||
Нумарны знак: | 1 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°32′0″ пн. ш. 24°58′57″ у. д. | ||||
± Бяроза Бяроза | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://bereza.gov.by/ |
Бяроза Картуская — даўняе мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны. Да нашага часу тут захаваўся адзіны на абшарах Вялікага Княства Літоўскага кляштарны комплекс картузаў, колішні нэкропаль чарэйска-ружанскай лініі роду Сапегаў, помнік архітэктуры XVII ст., часткова зруйнаваны расейскімі і савецкімі ўладамі. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаецца царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, помнік архітэктуры XVIIII ст., часткова зруйнаваны Маскоўскім патрыярхатам. У 1934—1939 гадох, за польскім часам, у мястэчку дзейнічаў канцэнтрацыйны лягер для палітычных зьняволеных.