Кобрынь
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ко́брынь — места ў Беларусі, на сутоках Мухаўцу, Кобрынкі і канала Боны. Адміністрацыйны цэнтар Кобрынскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 53 177 чалавек[1]. Знаходзіцца за 52 км на ўсход ад Берасьця. Чыгуначная станцыя на лініі Берасьце — Гомель. Вузел аўтамабільных дарог на Менск, Берасьце, Пінск, Ковель, Маларыту.
Кобрынь лац. Kobryń | |||||
У цэнтры места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1287 | ||||
Магдэбурскае права: | 10 сьнежня 1589 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
Раён: | Кобрынскі | ||||
Плошча: | 30,5 км² | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 53 177 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 1743,51 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1642 | ||||
Паштовыя індэксы: | 225301—225306, 225860 | ||||
СААТА: | 1243501000 | ||||
Нумарны знак: | 1 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°12′45″ пн. ш. 24°21′24″ у. д. | ||||
± Кобрынь Кобрынь | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://kobrin.by/ |
Кобрынь — магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны, колішняя сталіца ўдзельнага княства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі барока манастыр Сьвятога Спаса і царква Сьвятога Мікалая (часткова зруйнаваная расейскімі ўладамі ў выніку маскоўскай перабудовы), царква Сьвятых Пятра і Паўла і касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі клясыцызму і забудова гістарычнага Рынку, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.