Гандурас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гандурас (па-гішпанску: Honduras) — краіна ў Цэнтральнай Амэрыцы. Краіна мяжуе на захадзе з Гватэмалай, на паўднёвым захадзе з Сальвадорам, на паўднёвым усходзе зь Нікарагуа, на поўдні абмываецца Ціхім акіянам у заліве Фансэка, і на поўначы выходзіць да заліву Гандурас, які ў сваю чаргу належыць да Карыбскага мора і Атлянтычнага акіяну.
Гандурас República de Honduras | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Libre, Independiente y Soverana | |||||
Дзяржаўны гімн: «Tu bandera es un lampo de cielo» | |||||
Афіцыйная мова | гішпанская | ||||
Сталіца | Тэгусыгальпа | ||||
Найбуйнейшы горад | Тэгусыгальпа | ||||
Форма кіраваньня Прэзыдэнт |
Рэспубліка Хуан Арлянда Эрнандэс | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
102-е месца ў сьвеце 112 492 км² нязначны | ||||
Насельніцтва • агульнае (2010) • шчыльнасьць |
94-е месца ў сьвеце 8 249 574 64/км² | ||||
СУП • агульны (2011) • на душу насельніцтва |
114-е месца ў сьвеце $35,697 млрд $4345 | ||||
Валюта | Лемпіра (HNL) | ||||
Часавы пас | CST (UTC-6) | ||||
Незалежнасьць — ад Гішпаніі |
1823 | ||||
Аўтамабільны знак | HN | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .hn | ||||
Тэлефонны код | +504 | ||||
У Гандурасе жылі некалі прадстаўнікі Мэзаамэрыканскіх культураў, у першую чаргу мая, да заваёвы тэрыторыі Гішпаніяй ў XVI стагодзьдзі. Гішпанцы прывезьлі каталіцтва, якая стала на сёньня галоўнай рэлігіяй краіны. Краіна здабыла незалежнасьць у 1821 годзе і з тых часоў зьяўляецца рэспублікай, хоць увесь час сваё гісторыі краіна трывала сацыяльную напружанасьць і палітычную нестабільнасьць.
Гандурас ахоплівае плошчу каля 112 492 км², насельніцтва краіны перавышае 8 млн чалавек. Асноўнымі галінамі эканомікі Гандурасу зьяўляюцца здабыча карысных выкапняў, вырошчваньне кавы, трапічнай садавіны і цукровага трысьнёгу.