Дэмакратычная Рэспубліка Конга
краіна ў Афрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэмакраты́чная Рэспу́бліка Ко́нга (Дэмакраты́чная Рэспу́бліка Ко́нґа), раней Заір — краіна ў цэнтральнай Афрыцы. Мяжуе з Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікай, Паўднёвым Суданам, Угандай, Руандай, Бурундзі, Танзаніяй, Замбіяй, Анголай, Рэспублікай Конга. Ранейшая назва краіны Заір афіцыйна выкарыстоўвалася ў пэрыяд паміж 1971 і 1997 гадамі. Гэта другая паводле велічыні краіна ў Афрыцы пасьля Альжыру і найбуйнейшая ў краінах Афрыкі на поўдзень ад Сахары. Паводле агульнай плошча Конга займае 11-і радок ў сьвеце. Насельніцтва краіны складае больш за 78 мільёнаў чалавек[1]. Дэмакратычная Рэспубліка Конга зьяўляецца самай густанаселенай франкофонавай краінай сьвету і чацьвёртай найбольш населенай краінай Афрыцы.
Дэмакратычная Рэспубліка Конга République démocratique du Congo | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Justice — Paix — Travail» | |||||
Дзяржаўны гімн: «Debout Congolais» | |||||
Афіцыйная мова | француская | ||||
Сталіца | Кіншаса | ||||
Найбуйнейшы горад | Кіншаса | ||||
Форма кіраваньня | Прэзыдэнцкая рэспубліка Жазэф Кабіля | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
12-е месца ў сьвеце 2 345 409 км² 4,3 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2010) • шчыльнасьць |
16-е месца ў сьвеце 100 000 000[1] 34,83/км² | ||||
СУП • агульны (2021) • на душу насельніцтва |
120-е месца ў сьвеце $21,507 млрд $332 | ||||
Валюта | Кангалескі франк (CDF) | ||||
Незалежнасьць — ад Бэльгіі |
30 чэрвеня 1960 | ||||
Аўтамабільны знак | CD | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .cd | ||||
Тэлефонны код | +243 | ||||
Засяроджаная ў басэйне ракі Конга тэрыторыі сучаснае дзяржавы ўпершыню былі заселеныя пігмэямі каля 90 тысячаў гадоў назад. Каля 3 тысячаў гадоў таму на гэтых земляць зьявіліся народнасьці банту. На захадзе сучаснае краіны ў XIV—XIX стагодзьдзях існавала каралеўства Конга, а ў цэнтры і на ўсходзе знаходзіліся каралеўствы Люба і Люнда, якія таксама існавалі па XIX стагодзьдзе. У 1870-х гадох за часам каляніяльнага падзелу Афрыкі эўрапейскія дасьледнікі ўпершыню зьявіліся ў рэгіёне на чале з Гэнры Мортанам Стэнлі, экспэдыцыя якога была зарганізаваная на грошы бэльгійскага караля Леапольда II. Леапольд афіцыйна прызнаў за сабою правы на тэрыторыю Конга на Бэрлінскай канфэрэнцыі ў 1885 годзе, назваўшы яе Вольная дзяржава Конга. За каляніяльным часам бэльгійская адміністрацыя вымусіла мясцовае насельніцтва вырабляць гуму. У пэрыял з 1885 па 1908 гады мільёны кангалезцаў памерлі ў выніку хваробы і жорсткай эксплюатацыі. У 1908 годзе Бэльгія фармальна далучыла Вольную дзяржаву, якую пачалі клікаць Бэльгійскае Конга.
Бэльгійскае Конга атрымала незалежнасьць 30 чэрвеня 1960 году пад назвай Рэспубліка Конга. Кангалескі нацыяналіст Патрыс Люмюмба быў абраны першым прэм’ер-міністрам краіны, а Жазэф Каса-Вубу стаў першым прэзыдэнтам створанае краіны. Аднак амаль ад самага пачатку краіна была ўцягнута ва ўнутраны канфлікт, які атрымаў назву Кангалескі крызіс. Правінцыі Катанга і Паўднёвы Касаі паспрабавалі аддзяліцца і атрымаць незалежнасьць. Пасьля таго, як Люмюмба зьвярнулася да СССР па дапамогу ва ўмовах крызісу, ЗША і Бэльгія праз Каса-Вубу паспрабавалі адхіліць яго ад ўлады, што і было пасьпяхова зроблена. 25 лістапада 1965 году начальнік штабу войска Жазэф-Дэзырэ Мабюцю афіцыйна прыйшоў да ўлады празь дзяржаўны пераварот. У 1971 годзе ён пераназваў краіну ў Заір, якая сталася дыктатарскай аднапартыйнай дзяржавай. Урад Мабюцю атрымаў значную падтрымку з боку Злучаных Штатаў, у сувязі зь ягонай антыкамуністычнай пазыцыяй падчас халоднай вайны. Да пачатку 1990-х гадох урад Мабюцю пачаў слабець. Дэстабілізацыя на ўсходзе ў выніку руандыйскага генацыду ў 1994 годзе і рост бяспраўя сярод кангалескіх тутсі прывяло ў 1996 годзе да ўварваньня ў краіну войскаў Руанды, якое прывяло да пачатку першая вайна ў Конга. З 17 траўня 1997 году Ляран-Дэзырэ Кабіля, лідэр сілаў тутсі з правінцыі Паўднёвае Ківу, стаў прэзыдэнтам краіны пасьля таго, як Мабюцю зьбег у Марока. Краіна зьмяніла сваю афіцыйную назву на сучасную. Напружанасьць у адносінах паміж прэзыдэнтам Кабіляй і тутсі прывяло да Другой вайны ў Конга, якая цягнулася з 1998 па 2003 гады. У ваенным канфлікце ўзялі ўдзел дзевяць афрыканскіх краінаў і каля дваццаці ўзброеных групаў[2], у выніку было забіта і загінула каля 5,4 мільёнаў людзей[3][4][5]. Кабіля быў забіты адным са сваіх целаахоўнікаў 16 студзеня 2001 году, але праз восем дзён прэзыдэнцкую пасаду заняў ягоны сын Жазэф Кабіля.
Дэмакратычная Рэспубліка Конга надзвычай багатая на прыродныя рэсурсы, але праз доўгую палітычную нестабільнасьць, адсутнасьць інфраструктуры, праблемы з карупцыяй і каляніяльнай эксплюатацыі зьяўляецца даволі беднай краінай. Найбуйнейшым экспартным прадуктам Конга зьяўляецца мінэральная сыравіна. У 2012 годзе больш за 50% экспарту было скіравана ў Кітай. У 2016 годзе Конга заняло 176 радок з 187 краінаў сьвету паводле індэксу разьвіцьця чалавечага патэнцыялу[6]. Па стане на 2018 год каля 600 тысячаў кангалезцаў зьбеглі ў суседнія краіны ад канфліктаў у цэнтральнай частцы і на ўсходзе краіны[7]. Два мільёны дзяцей знаходзяцца ў зоне рызыкі галаданьня.