Аляндзкія астравы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аля́ндзкія астравы (па-швэдзку: Åland, па-фінску: Ahvenanmaa) — швэдзкамоўны архіпэляг астравоў, які палітычна адносіцца да Фінляндыі. У складзе Фінляндыі астравы маюць шырокую аўтаномію. Астравы знаходзяцца ў Балтыйскім моры каля Батнічнай затокі. Спэцыяльны статус астравоў гарантуецца міжнароднай супольнасьцю.
Аляндзкія астравы Landskapet Åland | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Астравы міру | |||||
Дзяржаўны гімн: «Ålänningens sång» | |||||
Афіцыйная мова | швэдзкая | ||||
Сталіца | Марыегамн | ||||
Найбуйнейшы горад | Марыегамн | ||||
Форма кіраваньня | аўтаномная правінцыя Фінляндыі Пэтэр Лінбёк Вівэка Эрыксан | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
13 517 км² 89 % | ||||
Насельніцтва • агульнае (2007) • шчыльнасьць |
27 210 17,6/км² | ||||
Валюта | Эўра (EUR) | ||||
Часавы пас • улетку |
EET (UTC+2) EEST (UTC+3) | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .ax | ||||
Тэлефонны код | +358 |
У склад архіпэлягу ўваходзяць каля 6,5 тыс. астравоў агульнай плошчай 1527 км². Плошча найбольшага востраву Аляндаў складае 650 км². Колькасьць насельніцтва складае каля 27,2 тыс. асобаў. Заселеныя каля 100 астравоў, пераважна людзьмі швэдзкага паходжаньня. Насельніцтва займаецца ў асноўным рыбнай лоўляй, жывёлагадоўляй і сельскай гаспадаркай. Адзіным горадам і сталіцай Аляндзкіх астравоў зьяўляецца Марыегамн (па-швэдзку: Mariehamn, па-фінску: Maarianhamina). Тэрыторыя Аляндзкіх астравоў зьяўляецца дэмілітарызаванай зонай, тут забаронены нават пралёт самалётаў паветрана-вайсковых сілаў.