Гент
места ва Ўсходняй Фляндрыі (Бэльгія) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гент (па-нідэрляндзку: Gent [ʝɛnt]; па-француску: Gand [gɑ̃]); па-ангельску: Ghent [ˈɡɛnt]) — места ў Фляндрыі, у Бэльгіі. Сталіца правінцыі Ўсходняя Фляндрыя.
Гент | |||||
нід. Gent | |||||
| |||||
Краіна: | Бэльгія | ||||
Кіраўнік: | Матыяс Дэ Клерк[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Тэлефонны код: | 09 | ||||
Паштовы індэкс: | 9000, 9050, 9032, 9030, 9031, 9040, 9041, 9051, 9052, 9042, 9110, 9219, 9002 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°3′13″ пн. ш. 3°43′31″ у. д. | ||||
Гент | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://stad.gent |
Сваю гісторыю места пачало як паселішча на сутокі рэк Шэльда і Лее альбо Ліс. У Сярэднявеччы Гент стаў адным з самых вялікіх і багатых местаў паўночнай Эўропы. Сёньня гэта значны культурны і эканамічны цэнтар Фляндрыі з портам і ўнівэрсытэтам.
На пачатак 2019 року насельніцтва Гента складала 262.219 жыхар[2], што рабіла яго другім па велічыні муніцыпалітэтам Бэльгіі. Плошча Гента разам са зьнешнімі раёнамі складае 1205 км² і мае агульную колькасьць насельніцтва — 594 582 жыхары[2][3].
Гент вядомы сваімі прыгожымі і багатымі славутымі мясьцінамі і штогадовым фэстам, які праводзіцца цягам дзесяці дзён — «Генцкі фэст» (па-нідэрляндзку: Gentse Feesten). Штогод больш за два мільёны турыстаў наведваюць гэты фэст.