Фляндрыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фля́ндрыя (па-нідэрляндзку: Vlaanderen; па-француску: Flandre) ці Флямандзкі рэгіён Бэльгіі (па-нідэрляндзку: Vlaams gewest van België, па-француску: Région flamande) — суб’ект фэдэрацыі разам з Брусэльскаю сталічнаю акругай ды Валёніяй. Фляндрыя знаходзіцца на поўначы Бэльгіі і мае плошчу 13 522 км² (44,29% усёй краіны).
Фляндрыя | |
Vlaanderen | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Бэльгія |
Статус | суб’ект фэдэрацыі |
Уваходзіць у | Бэльгія |
Адміністрацыйны цэнтар | Брусэль |
Найбольшы горад | Антвэрпэн |
Іншыя буйныя гарады | Гент, Бруге, Лёвэн |
Дата ўтварэньня | 1237 год |
Міністар-прэзыдэнт | Kris Peeters |
Афіцыйныя мовы | нідэрляндзкая |
Насельніцтва (2008) | 6 161 600 |
Шчыльнасьць | 442 чал./км² |
Плошча | 13 522 км² (44,29%) |
Месцазнаходжаньне Фляндрыі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+1 |
Код ISO 3166-2 | BE-VLG |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Фляндрыя складаецца зь пяці правінцыяў, дзе размаўляюць на нідэрляндзкай мове.
Варта зьвярнуць увагу на тое, што тэрмін «Фляндрыя» часам выкарыстоўваецца як назва гістарычнага рэгіёну, межы якога не супадаюць зь межамі сучаснае адміністрацыйнае адзінкі Бэльгіі. Так, у склад Флямандзкага герцагства ўваходзілі землі, якія цяпер належаць Францыі ды Нідэрляндам.
Фляндрыя паходзіць з назвы графства Фляндрыя, а само імя графства ўпершыню згадваецца ў 1237 року. Этымалягічна слова зьвязанае з «Flandr», што на старанідэрляндзкае мове літаральна значыць «той, які затоплены/затопленае месца»[1].