Дзяржава славенцаў, харватаў і сэрбаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржа́ва славе́нцаў, харва́таў і сэ́рбаў (па-сэрбскахарвацку: Država Slovenaca, Hrvata i Srba/Држава Словенаца, Хрвата и Срба, вымаўл. [dr̩ʒaʋa sloʋenatsa xr̩ʋata i sr̩ba]; па-славенску: Država Slovencev, Hrvatov in Srbov, вымаўл. [dərˈʒaʋa sloˈʋentseu̯ xərˈʋatou̯ in ˈsərbou̯]) — кароткатэрміновае дзяржаўнае ўтварэньне, створанае напрыканцы Першае сусьветнае вайны на паўднёвых тэрыторыях Аўстра-Вугоршчыны[1] зь земляў, на якіх пражывалі славенцы, харваты ды сэрбы. Не было прызнана міжнароднаю супольнасьцю[2]. Празь месяц па абвяшчэньні дзяржава далучылася да Каралеўства Сэрбія, шляхам чаго было ўтворанае Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў.
Дзяржава славенцаў, харватаў і сэрбаў харв. Država Slovenaca, Hrvata i Srba, сэрб. Држава Словенаца, Хрвата и Срба, славен. Država Slovencev, Hrvatov in Srbov | ||||
| ||||
| ||||
Афіцыйная мова | славенская, сэрбскахарвацкая | |||
Сталіца | Загрэб | |||
Форма кіраваньня Прэзыдэнт |
Рэспубліка Антон Корашац | |||
Незалежнасьць — абвешчаная — пераўтвораная |
29 кастрычніка 1918 1 сьнежня 1918 |
Сэрбы, згаданыя ў назьве новаабвешчанае дзяржавы, жылі ня толькі ўласна ў Каралеўстве Сэрбія, жывучы таксама побач з харватамі ды славенцамі ў некаторых рэгіёнаў Аўстра-Вугоршчыны, а менавіта ў Босьніі й Герцагавіне, Харватыі-Славоніі (поўнач і паўночны захад сучаснае Харватыі), а таксама ў Далмацыі (улучна з чарнагорскім Прымор’ем). Ва ўлік дзяржавы ня трапілі такія землі як Чарнагорыя або Ваяводзіна (разам з Банатам, Бачкай і Бараньяй)[3][4].