Жывіля
расказ Адама Міцкевіча / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Жыві́ля» (польск. Żywila) — адзін зь першых твораў Адама Міцкевіча, расказ[lower-alpha 1] у стылі клясыцызму, напісаны ў 1818 годзе[lower-alpha 2] і ўпершыню быў агучаны на паседжаньні філяматаў 1 студзеня 1819 году[2]. Упершыню выдадзены ў Віленскім тыднёвіку ў 1819 годзе ў Вільні. Доўгі час заставаўся амаль невядомы, пакуль ня быў перавыдадзены ў Парыжы ў 1866 годзе сынам Адама Міцкевіча Ўладзіславам, які напісаў да расказу прадмову, дзе апісаў працэс яго стварэньня. Расказ Жывіля быў напісаны ў форме паданьня з характэрнай старапольскай мовай. Жывіля натхніла Міцкевіча да напісаньня пазьней Гражыны і Конрада Валенрода. Ужо ў 1822 годзе расказ Жывіля быў перакладзены на летувіскую мову Сыманасам Даўкантасам.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Жывіля (неадназначнасьць).
Жывіля | |
Żywila. Powiastka z dziejów litewskich | |
Вокладка выданьня 1866 году | |
Жанр: | проза |
---|---|
Аўтар: | Адам Міцкевіч |
Мова арыгіналу: | польская |
Год напісаньня: | 1817—1819[1] |
Публікацыя: | 1819 |
Асобнае выданьне: | 1866 |
Выдавецтва: | Tygodnik Wileński (№ 123, 28.02.1819), Librairie du Luxembourg (1866) |
Электронная вэрсія | |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
Расказ Жывіля — гэта характэрная для клясыцызму[lower-alpha 3] ў літаратуры й мастацтве адсылка да жанчыны-гераіні, найбольш яскрава ўвасобленай у антычнай традыцыі Плютархам[lower-alpha 4]. Падобны сюжэт быў папулярны й ў мастацтве, як, напрыклад, у карціне Жака-Люі Давіда Сабінянкі(fr) 1799 году. Іншыя творы нэаклясычнага мастацтва, як, напрыклад, адна з папярэдніх карцінаў Жака-Люі Давіда Клятва Гарацыюсаў(fr) 1784 году ўвасаблялі ідэю патрыятызму й адднасьці Радзіме.