Заходнеславянскія мовы
моўная сям’я / From Wikipedia, the free encyclopedia
Заходнеславя́нскія мовы — група моваў у складзе славянскае галіны індаэўрапейскае моўнае сям’і. Распаўсюджаныя ў краінах Цэнтральнай ды Ўсходняй Эўропы — у Польшчы, Чэхіі, Славаччыне, а таксама ў рэгіёнах Ніжняя і Верхняя Лужыца на тэрыторыях нямецкіх фэдэральных зямель Брандэнбург і Саксонія адпаведна. Апрача гэтага, носьбіты заходнеславянскіх моваў таксама пражываюць у шэрагу іншых краінаў Эўропы (у тым ліку і ў памежных зь імі), краінах Амэрыкі і ў Аўстраліі[1].
Заходнеславянская група | |
Народнасьць | заходнія славяне |
---|---|
Арэал | Цэнтральная, Усходняя Эўропа (у прыватнасьці, Польшча, Чэхія, Славаччына) |
Лінгвістычная клясыфікацыя | індаэўрапейская сям’я
|
Склад | |
Колькасьць носьбітаў | больш за 60 млн |
ISO 639-5: | zlw |
Сьветла-зялёны колер — краіны, у якіх заходнеславянскія мовы зьяўляюцца мовай большасьці насельніцтва і якія маюць у іх дзяржаўны статус
|
Агульная колькасьць носьбітаў складае больш за 60 млн чал.[1]
Для заходнеславянскіх моваў характэрныя агульныя рысы, што склаліся за старажытным часам і якія адасобілі іх ад іншых славянскіх моваў. У прыватнасьці, у галіне фанэтыкі гэтыя рысы ўключаюць у сябе захаваньне архаічных спалучэньняў галосных tl, dl; вынікі другой ды трэцяй паляталізацыі для заднянёбнага ch (якое перайшло ў š), захаваньне спалучэньняў kv, gv (hv), наяўнасьць галосных c, dz (або z) на месцы праславянскіх спалучэньняў *tj, *kt, *dj, адсутнасьць эпэнтэзы l у пазыцыі пасьля губных зычных не ў пачатку слова.
Сучасныя пісьмовасьці цяперашніх заходнеславянскіх моваў заснаваныя на лацінскім альфабэце і зьмяшчаюць у сабе некаторую колькасьць адрозных дыякрытычных знакаў. Найстаражытнейшы пісьмовы помнік датуецца XIII стагодзьдзем (для чэскае мовы).