Карэйская мова
мова, якою гавораць у Карэі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Карэ́йская мова (саманазва: 한국어, трансьл. Hangugeo альбо 조선말, трансьл. Chosŏnmal) — афіцыйная мова Рэспублікі Карэя й КНДР, а таксама адна зь дзьвюх афіцыйных моваў Яньбянь-Карэйскай аўтаномнай акругі правінцыі Гірын Кітаю. Распаўсюджаная ў памянёных краінах і рэгіёнах, а таксама, у якасьці дыяспары, у іншых краінах сьвету, маючы агулам колькасьць носьбітаў каля 80 млн чалавек. Большасьць лінгвістаў клясыфікуе карэйскую як мову-ізалят (то бок як мову, якая не ўваходзіць у іншыя моўныя сем’і)[2][3][4][5][6][7], аднак часам карэйская можа лічыцца адной з моваў спрэчнай алтайскай моўнай сям’і[8]. Марфалягічна належыць да аглютынацыйных моваў, парадак словаў у сказе будуецца паводле схемы SOV — дзейнік-дапаўненьне-выказьнік.
Карэйская мова | |
한국어, 조선말 | |
Ужываецца ў | Рэспубліцы Карэя, Паўночнай Карэі, Кітаі, Японіі |
---|---|
Рэгіён | Усходняя Азія |
Колькасьць карыстальнікаў | |
Клясыфікацыя | Алтайская сям’я (гіпотэза)
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Рэспубліцы Карэя, Паўночнай Карэі, Кітаі (Яньбянь-Карэйская аўтаномная акруга) |
Дапаможная мова ў | Кітаі, Японіі, ЗША, СНД |
Рэгулюецца | Нацыянальным Інстытутам карэйскае мовы (Рэспубліка Карэя), Дасьледчым Інстытутам мовы й грамадзкіх навук (Кітай, Паўночная Карэя) |
Статус: | 1 дзяржаўная[d][1] |
Пісьмо | хангыль і ханча[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | ko |
ISO 639-2(Б) | kor |
ISO 639-2(Т) | kor |
ISO 639-3 | kor |
Цягам больш за тысячагодзьдзе для пісьмовай карэйскай мовы прымянялася адаптаваная вэрсія кітайскага герагліфічнага пісьма, вядомая як ханча, якая дапаўнялася фанэтычнымі сыстэмамі, такімі як хянчхаль, кугёль, іду. У XV ст. пры манарху Сэчжоне Вялікім было вынайдзена ўласнае нацыянальнае пісьмо — хангыль, якое атрымала распаўсюджаньне толькі ў ХХ ст. з-за перавагаў мясцовай арыстакратыі.
Па Карэйскай вайне і ў выніку далейшых палітычных зьменаў утварыліся два адасобленыя літаратурныя стандарты карэйскае мовы, якія маюць адрозьненьні ня толькі ў пісьме, а нават у вымаўленьні, словазьмяненьні дзеясловаў і лексыцы.