Куба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспу́бліка Ку́ба (па-гішпанску: Cuba ці República de Cuba) — краіна на поўначы Карыбскага мора на мяжы паміж Карыбскім морам, Мэксыканскай затокай і Атлянтычным акіянам. На поўнач ад Кубы разьмешчана ўсходняе ўзьбярэжжа ЗША і Багамскія выспы, на захад — Тэркс і Кэйкас, Гаіці і ўсход Мэксыкі. На ўсход ад Кубы Кайманавы астравы і Ямайка, Складаецца з выспы Куба (самая вялікая і другая паводле колькасьці насельніцтва выспа сярод Вялікіх Антыльскіх астравоў), выспы Ювэнтуд (па-гішпанску: Isla de la Juventud) і некалькіх блізкіх выспаў. Нацыянальная кветка — Hedychium Coronarium Koenig, больш вядомая пад назвай матылёк (па-гішпанску: mariposa), нацыянальнай птушкай зьяўляецца Кубінскі Трагон (па-гішпанску: Tocororo) зь сямейства Трагонавых.
- Гэта артыкул пра дзяржаву. Калі вам патрэбны артыкул пра востраў у Карыбскім моры, глядзіце артыкул Куба (востраў).
Хуткія факты
Куба República de Cuba | |||
| |||
Нацыянальны дэвіз: Patria o Muerte | |||
Дзяржаўны гімн: «La Bayamesa» | |||
Афіцыйная мова | Гішпанская | ||
Сталіца | Гавана | ||
Найбуйнейшы горад | Гавана | ||
Форма кіраваньня | Сацыялістычная рэспубліка Мігель Дыяс-Канэль | ||
Плошча • агульная • адсотак вады |
105-е месца ў сьвеце 110 861 км² нязначны | ||
Насельніцтва • агульнае (2017) • шчыльнасьць |
82-е месца ў сьвеце 11 221 060 102/км² | ||
СУП • агульны (2006) • на душу насельніцтва |
Сьпіс краінаў паводле СУП $46,22 млрд $4500 | ||
Валюта | Кубінскі пэса (CUP) | ||
Часавы пас | EST (UTC-5) | ||
Незалежнасьць — дэкляраваная — абвяшчэньне рэспублікі — Кубінская рэвалюцыя |
ад Гішпаніі 10 кастрычніка 1868 20 траўня 1902 1 студзеня 1959 | ||
Аўтамабільны знак | C | ||
Дамэн верхняга ўзроўню | .cu | ||
Тэлефонны код | +53 | ||
Закрыць