Малдова
краіна ў Эўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспу́бліка Малдова (па-румынску: Republica Moldova) — сухаземная краіна ва Ўсходняй Эўропе, якая ня мае выхаду да мора. Мяжуе з Румыніяй на захадзе і Ўкраінай на поўначы, усходзе і поўдні. У межах Малдовы, на ўсходнім беразе ракі Днестар, вылучаецца Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка — не прызнанае сьветам дзяржаўнае ўтварэньне, незалежнасьць якога была абвешчаная 25 жніўня 1991 году. Сталіцай і найбуйнейшым горадам Малдовы ёсьць Кішынёў. Большая частка тэрыторыі Малдовы ўваходзіла ў склад Малдаўскага княства з XIV стагодзьдзя па 1812 год, калі была захопленая Расейскай імпэрыяй і пераўтвораная ў Бэсарабію. У 1856 годзе Паўднёвая Бэсарабія была вернутая Малдаўскаму княству, якое праз тры гады аб’ядналася з Валахіяй і ўтварыла Румынію, але ў 1878 годзе расейскае панаваньне над усім рэгіёнам было адноўленае. Па Расейскай рэвалюцыі 1917 году Бэсарабія ненадоўга стала аўтаномнай дзяржавай, а потым атрымала незалежнасьць і аб’ядналася з Румыніяй. Гэтае рашэньне аспрэчвалася Савецкай Расеяй, якая ў 1924 годзе стварыла ў складзе Украінскай ССР Малдаўскую аўтаномную рэспубліку на часткова населеных малдаванамі тэрыторыях на ўсход ад Бэсарабіі. У 1940 годзе ў выніку складаньня пакту Молатава-Рыбэнтропа Румынія была вымушаная саступіць Савецкаму Саюзу Бэсарабію і Паўночную Букавіну, што прывяло да стварэньня Малдаўскай ССР. Па скасаваньню СССР рэспубліка атрымала незалежнасьць і атрымала назву Малдова[8].
Малдова | |||||
па-румынску: Moldova | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн Гімн Малдовы | |||||
Дата заснаваньня: | 27 жніўня 1991[1] | ||||
Афіцыйная мова: | румынская мова[1][2] | ||||
Сталіца: | Кішынёў | ||||
Форма кіраваньня: | парлямэнцкая рэспубліка | ||||
прэзыдэнт Малдовы: | Мая Санду | ||||
прэм’ер-міністар Малдовы[d]: | Дорын Рэчан[d][3] | ||||
Заканадаўчы орган: | Парлямэнт Малдовы | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Валюта: | малдоўскі лей | ||||
СУП (2021) | |||||
па ППЗ: | 36,89 млрд $ | ||||
па ППЗ на душу насельніцтва: | 14 257 $ | ||||
намінальны: | 12,40 млрд $ | ||||
намінальны на душу насельніцтва: | 4 791 $ | ||||
Індэкс дэмакратыі: | 5,78[5] | ||||
Каэфіцыент Джыні: | 26[6] | ||||
ІРЧП: | 0,767[7] | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
Аўтамабільны знак: | MD | ||||
Бок аўтамабільнага руху: | праваруч | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню: | .md | ||||
Тэлефонны код: | +373 | ||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
moldova.md |
Малдова ёсьць парлямэнцкай рэспублікай з прэзыдэнтам на чале дзяржавы і прэм’ер-міністрам у якасці кіраўніка ўраду. Край ёсьць сябрам у Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, Радзе Эўропы, Сусьветнай гандлёвай арганізацыі, Арганізацыі бясьпекі і супрацы ў Эўропе, Арганізацыі дэмакратыі і эканамічнага разьвіцьця, Садружнасьці незалежных дзяржаваў, Арганізацыі чарнаморскай эканамічнай супрацы.
Праз памяншэньне прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасьці па распадзе Савецкага Саюза сэктар паслуг значна вырас і стаў дамінаваць у эканоміцы Малдовы, складаючы больш за 60% СУП краіны. Малдова ёсьць адной з самых бедных краінаў Эўропы, маючы пры гэтым найгоршы паказчык індэксу чалавечага разьвіцьця ў Эўропе. Праз такое становішча краіна пакутуе ад скарачэньня насельнітва праз міграцыю ў іншыя краіны Эўропы. Малдова адрозьніваецца значнай этнакультурнай разнастайнасьцю. Большая частка вернікаў (каля 93% насельніцтва, па зьвестках перапісу 2004 году) вызнаюць праваслаўе.