Тувінская Народная Рэспубліка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Туві́нская Народная Рэспу́бліка (тув. Тыва Арат Республик, тагачасным правапісам — Tьвa Arat Respuвlik) — часткова прызнанае дзяржаўнае ўтварэньне, якое існавала ў пэрыяд з 1921 па 1944 гады на тэрыторыі былога г.зв. Уранхайскага краю, што ў пэрыяд з 1912 па 1921 гады зьяўляўся пратэктаратам Расеі, а да гэтага ўяўляў сабой частку імпэрыі Цын.
Тувінская Народная Рэспубліка тув. Tьвa Arat Respuвlik | |||||
| |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Інтэрнацыянал» | |||||
Афіцыйная мова | тувінская, мангольская (першапачаткова) | ||||
Сталіца | Кызыл | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка | ||||
Плошча • агульная |
168 604 км² | ||||
Насельніцтва • агульнае (1944) • шчыльнасьць |
95 400 0,6/км² | ||||
Валюта | акша | ||||
Незалежнасьць — абвешчаная — страчаная |
14 жніўня 1921 11 кастрычніка 1944 |
Дзяржаўны лад — рэспубліка, палітычная сыстэма характарызавалася аднапартыйнасьцю. Нягледзячы на фактычна поўны кантроль над абвешчанай тэрыторыяй, большай часткай краінаў сьвету лічылася часткай Кітаю (сьпярша імпэрыі Цын, пасьля — Кітайскае Рэспублікі), што тлумачылася ўтварэньнем дзяржавы на тэрыторыі, выключанай Расеяй са складу Кітаю. Была прызнаная толькі дзьвюма дзяржавамі сьвету, Савецкай Расеяй (пазьней СССР) і Манголіяй[1][2].