Турэцкая мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Турэцкая мова (саманазва: Türk dili (каротка: Türkçe [tyɾktʃe]) — афіцыйная мова ў Турэччыне, якая належыць да цюрскіх моваў. У якасьці альтэрнатыўнай назвы ў цюркалёгіі выкарыстоўваецца таксама Türkiye Türkçesi (турэцкая цюрская).
Турэцкая | |
Türk dili /Türkçe | |
Ужываецца ў | Турэччына (Турэччына) |
---|---|
Рэгіён | Малая Азія |
Колькасьць карыстальнікаў | к. 80 млн. |
Клясыфікацыя | Алтайская Цюрская |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Турэччыне |
Рэгулюецца | Turkish Language Association[d] |
Статус: | 1 дзяржаўная[d][1] |
Пісьмо | турэцкі альфабэт[d][2] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | tr |
ISO 639-3 | tur |
Існуе мноства дыялектаў турэцкае мовы, аснову турэцкай літаратурнай мовы сёньня ўтварае стамбульскі дыялект. Акрамя таго, у турэцкай мове адрозьніваюць дунайскі, эскішэхірскі (у вілаеце Эскішэхір), разградзкі, дынлерскі, румэлійскі, караманскі (у вілаеце Караман), адрыянопальскі (м. Эдырнэ), газыянтэпскі, дыялект р-на м. Урфы і шэраг іншых.
У 1928 годзе ў якасьці адной з рэформаў, праведзеных урадам Кемаля Ататурка ў першыя гады існаваньня Турэцкай Рэспублікі, асманскі турэцкі альфабэт быў заменены на лацінскі.
Сучасная турэцкая мова належыць да паўднёва-заходніх (або заходне-агускіх) цюрскіх моваў.
Адметнымі характарыстыкамі турэцкай мовы зьяўляюцца гармонія галосных і шырокая аглютынацыя. Асноўны словапарадак будуецца паводле схемы суб’ект—аб’ект—дзеяслоў. У турэцкай мове няма граматычнага роду. У мове выкарыстоўваюцца займеньнікі для вызначэньня другой асобы, якія адрозьніваюцца рознымі ўзроўнямі ветлівасьці, сацыяльнай дыстанцыі, узростам у адносінах да адрасату.