Тытунь
прадукт зь лісьця Nicotiana tabacum / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тыту́нь[1] — сельскагаспадарчы прадукт, створаны зь лісьця расьлінаў роду Nicotiana, якая адносіцца да сямейства пасьлёнавых. Ён можа спажывацца, выкарыстоўвацца ў якасьці арганічнага пэстыцыду ў форме нікатынавага тартару; тытунь выкарыстоўваецца ў некаторых відах лекаў. У асноўным выкарыстоўваецца як рэкрэацыйны наркотык і зьяўлецца важнай таварнай культурай для такіх краінаў, як Куба, Кітай і Злучаныя Штаты Амэрыкі. Тытунь таксама выкарыстоўваецца для тытунепаленьня, а нюхальны тытунь называецца табакай. У залежнасьці ад паходжаннья вылучаюць розныя тыпы, падтыпы і гатункі тытунёвай сыравіны. Працэс ператварэньня сыравіны ў канчатковы прадукт мае розныя мэханізмы і асаблівасьці, аднак у большасьці выпадкаў сыравіна павінна прайсьці этапы сушкі, сартаваньня, фэрмэнтацыі і нарэзкі.
Ужываньне тытуню зьяўляецца фактарам рызыкі для многіх захворваньняў, асабліва тых, якія закранаюць сэрца, печань і лёгкія, а таксама шматлікія віды раку. У 2008 годзе Сусьветная арганізацыя здароўя назвала ўжываньне тытуню як адзіную ў сьвеце прычыну сьмерці, якую лягчэй за ўсё прадухіліць[2].