Узбэцкая мова
мова цюрскай сям’і / From Wikipedia, the free encyclopedia
Узбэ́цкая мова (O‘zbek tili, o‘zbekcha) — цюрская мова, афіцыйная мова Ўзбэкістану. У сьвеце налічваецца каля 32 мільёнаў носьбітаў узбэцкае мовы, большасьць ва Ўзбэкістане.
Узбэцкая | |
O‘zbek tili | |
Ужываецца ў | Узбэкістан |
---|---|
Рэгіён | Цэнтральная Азія |
Колькасьць карыстальнікаў | 32 млн |
Клясыфікацыя | Алтайская Цюрская |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Узбэкістан/Аўганістан |
Рэгулюецца | Ташкенцкі дзяржаўны ўнівэрсытэт узбэцкай мовы і літаратуры імя Алішэра Навоі[d] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо, кірыліца і арабскі альфабэт |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | uz |
ISO 639-2(Б) | uzb |
ISO 639-2(Т) | uzb, uzn, uzs |
ISO 639-3 | uzb |
Узбэцкая мова распаўсюджаная ў асноўным ва Ўзбэкістане (дзяржаўная мова краіны), часткова ў іншых сярэднеазіяцкіх дзяржавах былога СССР, у Аўганістане (паводле новае канстытуцыі адна з трох дзяржаўных моваў краіны, побач з пашту і дары) і Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне КНР. У СССР, паводле попісу 1989 году, было каля 16,7 млн узбэкаў (трэці па колькасьці этнас СССР пасьля расейцаў і ўкраінцаў), зь якіх каля 16,4 млн назвалі ўзбэцкую роднай мовай; у Аўганістане ўзбэкаў каля 1,2 млн; з улікам хуткага росту ўзбэцкага насельніцтва сучасныя лічбы вышэйшыя; узбэцкая — адна з самых буйных цюрскіх моваў побач з турэцкай і азэрбайджанскай.