Фашызм
палітычная ідэалёгія / From Wikipedia, the free encyclopedia
Фашы́зм (італ. fascismo) — палітычны рэжым і ідэалёгія[1], заснаваныя на ідэі вяршэнства дзяржавы і кульце гвалту[2]. Адпаведна, гэта найперш моцны дзяржаўны апарат, сфармаваны паводле ідэалягічнай і палітычнай прыкметы, цьвёрдая або вайсковая дысцыпліна. г.д.) — каля 28 мільёнаў чалавек.
Лічыцца, што гэты палітычны рух як аб'яднаньне правых і левых палітычных спэктраў заснаваў Бэніта Мусаліні, адзін зь лідэраў Італьянскай сацыялістычнай партыі. Аднак нобэлеўскі ляўрэат Іван Паўлаў меркаваў, што крыніцай фашызму стаў бальшавіцкі пераварот у Расеі[4]. Ангельскі гісторык Арнольд Тойнбі зьвяртаў увагу на тое, што фашысцкі рэжым у Італіі быў пасьлядоўнікам камуністычнага рэжыму ў Расеі[5]. Тым часам паводле аўстрыйскага пісьменьніка Франца Боркенаў, аўтара кнігі «Таталітарны вораг», бальшавізм ад самага пачатку быў разнавіднасьцю фашызму[6]. Адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху, гісторык і літаратуразнаўца Антон Луцкевіч ставіў у адзін шэраг фашызм, нацызм і бальшавізм[7].
У верасьні 2020 году беларускі палітык Зянон Пазьняк ахарактаразаваў рэжым Лукашэнкі ў Беларусі як расейскі антыбеларускі фашызм (рашызм), які выкарыстоўвае тыпова фашысцкія акупацыйныя мэтады рэпрэсіяў супраць мірнага беларускага насельніцтва[8]. У лістападзе 2020 году больш за 200 беларускіх пэдагогаў засьведчылі ў калектыўным звароце, што палітыка Лукашэнкі наблізілася да фашысцкай[9].