Франклін Дэлана Рузвэлт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Франклін Дэлана Рузвэлт (1882—1945) — 32-ы прэзыдэнт ЗША й цэнтральная фігура ў падзеях сьвету ў сярэдзіне XX стагодзьдзя, кіраваўшы Злучанымі Штатамі падчас сусьветнай эканамічнай крызы й сусьветнай вайны. Адзіны амэрыканскі прэзыдэнт абраны больш чым на два тэрміны. Рузвэлт перамог дзеючага прэзыдэнта рэспубліканца Гэрбэрта Гувэра ў лістападзе 1932 году, падчас Вялікай дэпрэсіі. Спалучэньне ў Рузвэлта якасьцяў аптымізму й актыўнасьці спрыяла адраджэньню нацыянальнага духу. У цесным супрацоўніцтве з Ўінстанам Чэрчылем і Ёсіфам Сталіным, вядучымі саюзьнікамі супраць нацыскай Нямеччыны й Японіі ў Другой сусьветнай вайне, ён памёр калі перамога была ўжо дзелам часу.
Франклін Дэлана Рузвэлт | |
32-ы Прэзыдэнт ЗША | |
---|---|
4 сакавіка 1933 — 12 красавіка 1945 | |
Папярэднік: | Гэрбэрт Кларк Гувэр |
Наступнік: | Гары С. Труман |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
30 студзеня 1882(1882-01-30)[1][2][3][…] Гайд Парк, Нью-Ёрк, ЗША |
Памёр: |
12 красавіка 1945(1945-04-12)[4][1][2][…] (63 гады) Ўорм Спрынгс, Джорджыя, ЗША |
Партыя: | |
Сужэнец: | Элеанора Рузвэлт |
Дзеці: | Эліёт Рузвэлт[d][1][5], Франклін Дэлана Рузвэлт-малодшы[d][5], Джон Асьпінўол Рузвэлт[d][5], Ганна Рузвэлт Галстэд[d][1][5], Джэймз Рузвэлт[d][1][5] і Франклін Дэлана Рузвэлт[d][1][5] |
Бацька: | Джэймз Рузвэлт[d][5] |
Маці: | Сара Рузвэлт[d][5] |
Адукацыя: |
Гарвардзкі каледж, Калюмбійская школа права |
Узнагароды: | |
Пачынаючы са сваіх «першых ста дзён» у офісу, якія пачаліся 4 сакавіка 1933 году, Рузвэлт адразу ж узяў арыентыр на Новы курс — комплекс праграмаў, прызначаных для атрыманьня дапамогі (асабліва забесьпячэньне беспрацоўных дзяржаўнымі працоўнымі месцамі), аднаўленьне эканомікі й рэформаў, шляхам рэгуляваньня дзейнасьці Ўол-стрыт, банкаў і транспарту. Паляпшэньне стану эканомікі праходзіла вельмі хутка з 1933 па 1937 гады, але затым наступіла глыбокая рэцэсія. Двухпартыйная кансэрватыўная кааліцыя, утвораная ў 1937 годзе перашкодзіла яму прасунуць шмат якія новыя законапраекты, таму былі адменены многія з праграмаў надзвычайнай дапамогі, калі беспрацоўе практычна скончылася падчас Другой сусьветнай вайны. Большасьць правілаў Новога курсу былі спынены каля 1975—1985 гадоў, за выключэньнем рэгуляваньня Ўол-стрыт каштоўнымі паперамі й біржай, якое ўсё яшчэ існуе. Нараўне зь некалькімі больш дробнымі праграмамі, працягваюць існаваць Фэдэральная карпарацыя страхаваньня дэпазытаў, якая была створана ў 1933 годзе, і сацыяльнае забесьпячэньне, якое Кангрэс прыняў у 1935 годзе.
Калі сусьветная вайна была амаль непазьбежнай пасьля 1938 году, з-за японскага ўварваньня ў Кітай і агрэсіі нацысцкай Нямеччыны, Рузвэлт аказаў моцную дыпляматычную й фінансавую падтрымку Кітаю й Вялікабрытаніі, захоўваючы афіцыйна нэўтралітэт. Ягонай мэтай было зрабіць Амэрыку «арсэналам дэмакратыі», якая будзе пастаўляць баепрыпасы да саюзьнікаў. Ён дамогся амаль аднадушнай аб’явы вайны супраць Японіі пасьля нападу японцаў на Пэрл-Гарбар 7 сьнежня 1941 году, назваўшы яго «днём, калі будзе жыць ганьба». Ён кіраваў мабілізацыяй эканомікі ЗША ў падтрымку намаганьняў саюзьнікаў у вайне. Беспрацоўе зьнізілася да 2%, дзейнасьць праграмаў дапамогі ў асноўным скончылася, а прамысловая эканоміка хутка расла, калі мільёны людзей пераехалі ў новыя працоўныя месцы ў ваенныя цэнтры, а 16 мільёнаў мужчын і 300 000 жанчын былі мабілізаваны на ваенную службу.
Рузвэлт дамінаваў на амэрыканскай палітычнай сцэне, ня толькі напрацягу дванаццаці гадоў свайго прэзыдэнцтва, але й дзесяцігодзьдзі пазьней. Новы курс Рузвэлта аб’яднаў вакол сябе прафзьвязы, афраамэрыканцаў, сельскіх белых паўднёўцаў і іншых. Рузвэлт лічыцца адным зь лепшых прызэдэнтаў ЗША.