Вашынгтон (акруга Калюмбія)
сталіца ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вашынгто́н (па-ангельску: Washington, D.C.) — сталіца ЗША. Адміністрацыйна зьяўляецца Фэдэральнай акругай Калюмбія (District of Columbia). Акруга была ўтвораная 16 ліпеня 1790 году. Канстытуцыя ЗША дазваляе стварэньне адмысловай акругі, якая б выконвала функцыі пастаяннай сталіцы краіны. З гэтай прычыны акруга не зьяўляецца часткай якога-небудзь штату ЗША, а падпарадкоўваецца непасрэдна Фэдэральнаму ўраду ЗША. У межах акругі новая сталіца была створаная ў 1791 годзе і названая ў гонар Джорджа Вашынгтона. У 1873 годзе ў выніку адміністрацыйнай рэформы горад быў скасаваны. Гэта зьяўляецца прычынай, чаму акругу, якая юрыдычна мае назву «Акругай Каламбія», таксама называюць Вашынгтонам. Каб ня блытаць акругу з аднайменным штатам Вашынгтон на ціхаакіянскім ўзьбярэжжы ЗША, амэрыканцы звычайна называюць яе Washington, the District, Washington, D.C. або проста D.C. (скарачэньне ад District of Columbia; вымаўляецца як «Дзі-сі»).
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Вашынгтон.
Вашынгтон | |||||
Washington DC | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 16 ліпеня 1790[1][2] | ||||
Горад з: | 1790 | ||||
Краіна: | ЗША | ||||
Акруга: | Фэдэральная акруга Калюмбія | ||||
Мэр: | Мюрыэл Баўзэр[d][3] | ||||
Плошча: | 177 км² | ||||
Насельніцтва (2008) | |||||
колькасьць: | 591 833 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 3343,69 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC-5 | ||||
летні час: | UTC-4 | ||||
Тэлефонны код: | 202 | ||||
Паштовы індэкс: | 20001–20098, 20201–20599 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 38°53′42″ пн. ш. 77°2′12″ з. д. | ||||
Вашынгтон | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://dc.gov/ |