Беларуская кухня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́ская ку́хня — нацыянальная кухня беларусаў, сукупнасць народных рэцэптаў і шматвяковых кулінарных традыцый гатавання страў і напояў, унікальных і агульных з суседнімі народамі. Простая і пажыўная кухня на аснове харчовай сыравіны (пераважна збожжавых і гароднінных клубневых) даступных на Беларусі. Лічыцца даволі цяжкай для стрававання і тлустай. Традыцыйныя беларускія стравы адносна простыя ў гатаванні і маюць сагравальны эфект. Традыцыйная беларуская кухня прапануе вялікі выбар страў з бульбы і мукі. Яна базуееца на бульбе, жытнім хлебе, капусце і свініне.
Прыклады тыповых страў: зразы, калдуны, мачанка з блінамі і дранікі са смятанай, сырнікі; супы — жур, крупеня, халаднік i боршч, а з напояў — бярозавік і хлебны квас.
Для беларускай кухні характэрна шырокае выкарыстанне чырвоных буракоў (руск.) (бел., лясных грыбоў і ягад, ячменю, кіслай смятаны і салёнага сала. Стравы па смаку запраўляюцца цыбуляй і часнаком і ўпрыгожваюцца пятрушкай і кропам — гароднінай, якую лёгка вырошчваць на прысядзібных участках.
Нацыянальная кухня беларусаў мае рэгіянальныя, мясцовыя і нават сямейныя разнавіднасці. У той жа час яна падобная на кухню суседніх народаў. Разам з тым на кухні нашых суседзяў праніклі элементы традыцыйнай беларускай кухні.