Касцюшкавіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Касцю́шкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Касцюшкавічы.
Касцюшкавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Крычаўскі раён |
Уключае | 20 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Касцюшкавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Старшыня сельсавета | Уладзімір Аляксандравіч Мядзведзеў |
Насельніцтва (2019) | 1 375 |
Плошча | 161,86 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Дарліўскі (Дарлінскі) сельсавет у складзе Крычаўскага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Дарлівае. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Касцюшкавічы (Касцюкавічы), сельсавет перайменаваны ў Касцюшкавіцкі (Касцюкавіцкі). З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Крычаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сакольніцкага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мсціслаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Крычаўскага раёна. 24 лютага 1982 года ў склад сельсавета з Бацвінаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Воўчас, Гуркава Ніва, Малькаўка, Новікі, Сячыхі і пасёлак Каханоў)[2]. 20 лістапада 2013 года ў склад Лабковіцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (пасёлкі Арэхаўскі, Дубоўскі, Кліноўскі, Пад’ялецкі, Сасноўскі, вёскі Дарлівае і Камароўка)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (27 населеных пунктаў) — 2009 чалавек[4], з іх 94,5 % — беларусы, 4,3 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5]. Станам на 2017 год на тэрыторыі сельсавета пражывала 1810 чалавек. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (20 населеных пунктаў) — 1375 чалавек[6].