Немцы ў Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́скія не́мцы (ням.: Weißrusslanddeutsche) — этнічныя немцы, а таксама грамадзяне нямецкіх дзяржаў (у тым ліку Лівонскага і Тэўтонскага ордэнаў), якія пражывалі на тэрыторыі Беларусі або дзяржаў-папярэднікаў: Полацкае княства, Вялікага Княства Літоўскага, Рэч Паспалітая і г. д. Паводле перапісу 2009 года, у Беларусі пражывае 2474 немцы, што складае 0,03% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны[1]. Гэта трынаццатая па колькасці нацыянальная меншасць у краіне.
Хуткія факты Беларускія немцы, Колькасць ...
Беларускія немцы | |
---|---|
Колькасць | Беларусь — 2474 чал.[1] (2009 год) |
Рассяленне | Беларусь, Германія, ЗША, Літва, Канада, Бразілія, Польшча, Аргенціна, Уругвай ды інш. |
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) | хрысціяне (лютэранства, каталіцтва, праваслаўе, баптызм, менаніцтва, пяцідзясятніцтва). |
Закрыць
Нямецкая этнічная і культурніцкая прысутнасць на землях сённяшняй Беларусі пачала фарміравацца яшчэ ў часы Полацкага княства збольшага ў выглядзе працэсаў культурнага ўзаемаабмену, што робіць немцаў адной з самых старажытных меншасцей на тэрыторыі Беларусі.