Полацкае княства
раннефеадальная ўсходнееўрапейская дзяржава / From Wikipedia, the free encyclopedia
Полацкае княства — сярэдневяковая ўсходнееўрапейская дзяржава са сталіцай у горадзе Полацку, якая сфарміравалася на аснове этнапалітычнага аб’яднання крывічоў у другой палове X ст.
Хуткія факты Полацкае княства, > 2-я палова X ст. — 1397 ...
Гістарычная дзяржава | |
Полацкае княства | |
---|---|
2-я палова X ст. — 1397
|
|
Сталіца | |
Плошча | 100 000 км² |
Дынастыя | Рагвалодавічы, Гедымінавічы |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Княства займала важнае месца на шляху «з варагаў у грэкі» і ў XI—XIII стст. было адной з буйных дзяржаў Еўропы[1]. Адзначаюць значны для таго часу ўзровень сацыяльнага і культурнага развіццаі[2]. У перыяд найбольшага росквіту займала цэнтральную і паўночную частку сучаснай Беларусі, частку на захадзе Смаленскай вобласці і паўднёвую ўскраіну Пскоўскай вобласці Расіі, басейн Заходняй Дзвіны ў Латвіі, паўднёва-ўсходнюю частку сучаснай Літвы. Найстаражытнейшае дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі Беларусі.