Расія на конкурсе песні Еўрабачанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Расія дэбютавала на конкурсе песні «Еўрабачанне» ў 1994 годзе. Першай прадстаўніцай краіны стала Маша Кац, якая выступала пад псеўданімам Юдіфь. Яна заняла 9 месца, што з'яўлялася лепшым дасягненнем краіны да 2000 года, калі спявачка Алсу заняла 2 месца. У пачатку 21-га стагоддзя дзяржава стала адной з самых паспяховых на конкурсе. Краіна здабыла адну перамогу (ў 2008 годзе), чатыры разы (ў 2000, 2006, 2012, 2015) займала другое месца, а таксама чатыры разы брала трэцяе месца (ў 2003 і 2007, 2016 і 2019 гадах). Акрамя таго пасля ўвядзення паўфіналаў у 2004 годзе Расія толькі аднойчы не змагла прайсці ў фінал (у 2018 годзе).
Расія | |
---|---|
Вяшчальнік | Першы канал (1995-2022) РТР (1994-1996) Расія (2008) Расія-1 (2009-2022) |
Адбор | Нацыянальны
1994
1996 2005 2008—2010 2012 2021 Унутраны
1995
1997 2000—2004 2006—2007 2011 2013—2020 |
Удзелы | |
Удзелы | 23 (22 разы у фінале) |
Першы выступ | 1994 |
Лепшы вынік | 1, 2008 |
Горшы вынік | 15 (паўфінал), 2018 |
Спасылкі | |
Старонка краіны (нявызн.). | |
Сайт тэлеканала (нявызн.). |
За ўсю гісторыю ўдзела Расіі ў «Еўрабачанні» толькі два спявакі вярталіся на конкурс. Гэта Дзіма Білан, які заняў другое месца ў 2006 годзе і перамог ў 2008, і Сяргей Лазараў, які заняў трэцяе месца ў 2016 годзе і прыняў удзел у 2019, паўтарыўшы свой мінулы поспех.
У 2012 расійскія ўдзельнікі абнавілі ўзроставы рэкорд удзельнікаў конкурсу. Адной з удзельніц гурта «Буранаўскія бабулі» Наталлі Пугачовай на момант удзелу было 74 гады. Аднак ужо ў 2013 годзе іх рэкорд быў пабіты ўдзельнікамі з Швейцарыі, кантрабасісту гурта Takasa было на момант удзелу 95 гадоў.
25 лютага 2022 года ЕВС заявіў аб дыскваліфікацыі Расіі з конкурсу «Еўрабачане 2022» у сувязі з уварваннем расійскіх войск ва Украіну[1]. У адказ на гэта 26 лютага абодва расійскія вяшчальнікі (УДТРК і Першы канал) у аднабаковым парадку спынілі членства ў Еўрапейскім вяшчальным саюзе[2]. Гэта робіць немагчымым далейшы ўдзел Расіі ў конкурсе, да таго моманту, пакуль хаця б адна вяшчальная кампанія з Расіі не ўступіць у ЕВС.
За ўсю гісторыю ўдзелу на конкурсе Расія атрымала ў фіналах 3530 балаў, а ў паўфіналах – 1892.