Дзіма Білан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзіма Мікалаевіч Білан (імя пры нараджэнні і да чэрвеня 2008 года Віктар Мікалаевіч Белан; 24 снежня 1981, пас. Маскоўскі, частка горада Усць-Джэгута, Карачаева-Чаркесія, РСФСР, СССР) — расійскі спявак, больш вядомы як Дзіма Білан. У чэрвені 2008 года прыняў дадзены псеўданім у якасці сапраўднага імя і прозвішча.
Дзіма Білан | |
---|---|
руск.: Дима Николаевич Билан | |
| |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 24 снежня 1981(1981-12-24)[1] (42 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | аўтар-выканаўца, спявак, кампазітар, паэт, мадэль, акцёр |
Гады актыўнасці | 2002 — цяперашні час |
Інструменты | клавішныя музычныя інструменты[d], вакал[d] і акардэон |
Жанры | поп-музыка, рытм-н-блюз і сінці-поп |
Псеўданім | Дзіма Білан |
Лэйблы | Gala Records, EMI, Universal, Містэрыя Гуку |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
bilandima.ru | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Дзіма Білан прадстаўляў Расію на конкурсе песні «Еўрабачанне» два разы: у 2006 годзе з песняй «Never Let You Go», заняўшы другое месца і ў 2008 годзе з песняй «Believe», заняўшы першае месца і стаўшы першым расійскім артыстам, які перамог на конкурсе песні Еўрабачанне.
Дзіма Білан з’яўляецца Заслужаным артыстам Кабардзіна-Балкарыі (2006), Заслужаным артыстам Чачні (2007), Заслужаным артыстам Інгушэціі (2007) і Народным артыстам Кабардзіна-Балкарыі (2008).
Дзіма Білан — член Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі.