Айканіміка
назва населенага пункта; від тапоніма / From Wikipedia, the free encyclopedia
Айканіміка (ад стар.-грэч.: οἶκος — жыллё + ὄνυμα — імя) — раздзел тапанімікі, які вывучае айконімы — уласныя назвы паселішчаў (населеных пунктаў)[1]. Сукупнасць айконімаў пэўнай тэрыторыі называецца айканіміяй[1].
Паколькі назвы некаторых гарадскіх вуліц утвораны ад гістарычных назваў сёл, што існавалі на гэтым месцы, то ў айканімію часам уключаюць і назвы вуліц.
Топафармант (тапанімічны фармант) — частка айконіма (і тапоніма ўвогуле), якая звычайна складаецца з суфікса або сукупнасці суфікса і граматычнага канчатка.