Вальмен Мікалаевіч Аладаў
беларускі архітэктар. / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вальмен Мікалаевіч Ала́даў (12 лютага 1930, Менск — 2 лістапада 2021, Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1969). Доктар архітэктуры (1999), прафесар (1993). Спецыяліст у вобласці праектавання і будаўніцтва жылых, грамадскіх і вытворчых будынкаў, тэарэтык і педагог, арганізатар архітэктурнай дзейнасці. Акадэмік, член Акадэмічнага Савета Міжнароднай акадэміі архітэктуры (аддзяленне ў Маскве), замежны член Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук, ганаровы член Украінскай акадэміі архітэктуры, ганаровы член Беларускага саюза архітэктараў[1] (2010).
Хуткія факты Вальмен Мікалаевіч Аладаў, Дата нараджэння ...
Вальмен Мікалаевіч Аладаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 лютага 1930(1930-02-12) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 лістапада 2021(2021-11-02) (91 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Мікалай Ільіч Аладаў |
Маці | Алена Васілеўна Аладава |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар архітэктуры |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Мінск |
Найважнейшыя пабудовы | Камароўскі крыты рынак, спартыўны комплекс «Раўбічы» |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аладаў.