Гвінея
краіна ў Заходняй Афрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гвіне́я (фр.: Guinée), Гвіне́йская Рэспу́бліка (фр.: République de Guinée) — дзяржава ў Заходняй Афрыцы. Мяжуе на поўначы з Сенегалам, на поўначы і паўночным усходзе з Малі, на ўсходзе з Рэспублікай Кот-д’Івуар, на поўдні з Ліберыяй, на паўднёвым захадзе з Сьера-Леоне і Гвінеяй-Бісау. З захаду абмываецца Атлантычным акіянам.
Хуткія факты
| |||||
Дэвіз: «Travail, Justice, Solidarité» | |||||
Гімн: «Liberté» | |||||
Дата незалежнасці | 2 кастрычніка 1958 (ад Францыі) | ||||
Афіцыйная мова | французская | ||||
Сталіца | Канакры | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт пераходнага перыяду | Мамадзі Думбуя | ||||
Валюта | Гвінейскі франк | ||||
Інтэрнэт-дамен | .gn | ||||
Код ISO (Alpha-2) | GN | ||||
Код ISO (Alpha-3) | GIN | ||||
Код МАК | GUI | ||||
Тэлефонны код | +224 | ||||
Часавыя паясы | UTC+0 і Africa/Conakry[d][1] |
Закрыць
Плошча 246 тыс. км². Насельніцтва 10,1 млн чал. (2009). Сталіца — Конакры.
Асновай слабаразвітай эканомікі з’яўляецца сельская гаспадарка. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры: кава, проса, сорга, бананы. У Гвінеі знаходзяцца 30 % сусветных запасаў баксітаў, і краіна з’яўляецца другім у свеце экспарцёрам гэтай сыравіны.