Ліберыя
краіна ў Заходняй Афрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лібе́рыя (анг.: Republic of Liberia) — краіна ў Заходняй Афрыцы. Мяжуе з Гвінеяй, Кот-д’Івуарам і Сьера-Леонэ. Мае выхад да Атлантычнага акіяна. Займае плошчу ў 111 тыс. км² з насельніцтвам каля 4,7 млн чалавек. Сталіца і найбуйнейшы горад — горад Манровія.
| |||||
Дэвіз: «The love of liberty brought us here (Любоў да свабоды прывяла нас сюды)» | |||||
Гімн: «All Hail, Liberia Hail» | |||||
Дата незалежнасці | 26 ліпеня 1847 (ад ЗША) | ||||
Афіцыйная мова | англійская | ||||
Сталіца | Манровія | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Манровія | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Віцэ-прэзідэнт | Джозеф Баакаі Джоэл Тэйлар | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 103-я ў свеце 111 369 км² 1% | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2017) • Шчыльнасць | 4 689 021[1] чал. (125-я) 40 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2018) • На душу насельніцтва |
$4,123 млрд. [2] (170-ы) $915 (178-ы) | ||||
ІРЧП (2017) | ▲ 0.435 (нізкі) (181-ы) | ||||
Валюта | Ліберыйскі долар (LRD) | ||||
Інтэрнэт-дамены | .lr | ||||
Код ISO (Alpha-2) | LR | ||||
Код ISO (Alpha-3) | LBR | ||||
Код МАК | LBR | ||||
Тэлефонны код | +231 | ||||
Часавыя паясы | +0 |
Дзяржаўная мова — англійская, у стасунках ужываецца каля 20 мясцовых моў.
Ліберыя з’яўляецца самай доўгаіснуючай рэспублікай у Афрыцы (з 1847). Ліберыя была сярод заснавальнікаў Лігі Нацый і ААН. Сёння з’яўляецца сябрам ААН, Афрыканскага Саюза і дзяржаў АКТ. Амаль уся гісторыя краіны цесна звязаная са Злучанымі Штатамі Амерыкі, як эканамічна, так і культурна. Пад канец ХХ стагоддзя краіна зведала дзве грамадзянскія вайны, якія забралі жыцці 250 000 чалавек і негатыўна адбіліся на эканоміцы. У 2014—2015 Ліберыя стала адным з ачагоў эпідэміі ліхаманкі Эбола, і хоць вірус і ўдалося адолець, шуму ён нарабіў шмат. У 2018 годзе лідарам краіны стаў знакаміты ў 1990-х футбаліст «Мілана» Джордж Веа.
З ВУП на душу насельніцтва меней за 1000 долараў Ліберыя ўпэўнена адносіцца да групы найменш развітых краін свету. Каля 85 % насельніцтва жыве ніжэй за міжнародную мяжу беднасці.